• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Народная эвакуацыя». Першай з Ізраілю вывезуць блогерку-уцякачку Аляксандру Ханевіч

    Як стала вядома «Белсату», народная амбасада ў Ізраілі набыла білет на самалёт для блогеркі Аляксандры Ханевіч. Яна стане першай беларускай, якую эвакуююць з дапамогаю актывістаў. Грошы на білет сабрала беларуская дыяспара ў ЗША.

    9 кастрычніка Народная амбасада ў Ізраілі пачала збор інфармацыі ад беларусаў, якім патрабуецца дапамога ў выездзе з краіны. Праблема ўзнікла праз касаванне рэйсаў шмат якімі авіякампаніямі пасля нападу баевікоў «Хамасу».

    Раней адзін з каардынатараў Народных амбасадаў Міхаіл Рубін паведаміў «Белсату», што па дапамогу звярнуліся больш за 10 беларускіх сем’яў.

    Сёння стала вядома, што першай эвакуююць блогерку Аляксандру Ханевіч. Яна неспадзявана трапіла на вайну, прыляцеўшы ў Ізраіль з паломніцкай паездкай.

    Ханевіч паходзіць з Горадні, яна вымушана з’ехала з Беларусі ад палітычнага пераследу і апошнія некалькі гадоў жыве ў Беластоку.

    «Яна паляціць у Варшаву праз Кіпр і Вену. У Вене працяглая стыкоўка, там беларусы яе сустрэнуць і аблегчаць доўгае чаканне там. Білет на камерцыйны эвакуацыйны рэйс знайшлі дзякуючы «Ассацыяцыі беларусаў Амерыкі» і пры падтрыманні фонду «I Need Help BY», – сказаў Рубін «Белсату».

    Ён запэўніў, што Народныя амбасады працягваюць шукаць варыянты выезду для ўсіх беларусаў, якія папрасілі аб дапамозе.

    Развязаннем гэтай праблемы займаецца таксама Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Кіраўнік НАУ Павел Латушка раней паведаміў «Белсату», што перадаў у МЗС Польшчы просьбы беларусаў аб спрыянні. У міністэрстве адказалі, што дапамогуць, калі з’явіцца магчымасць.

    Чытайце яшчэ 

    «Надеюсь, мои ровесники станут слушать меня, а не пропаганду». Почему бабушка из фильма Дудя завела свой YouTube-канал

    «В 1920‑е выступал за белорусизацию, в 1930‑е хвалил советскую власть, в 1940‑е воспевал немецкую оккупацию». Кто такой Юрка Витьбич?

    Без VPN и дополнительных приложений: браузеры Chrome и Firefox научились обходить блокировку сайтов

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці