• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Народнай Волі» — 25! Юбілейны ліст Іосіфа Сярэдзіча

    Піша Іосіф СЯРЭДЗІЧ, заснавальнік, выдавец і галоўны рэдактар газеты “Народная Воля”.

    Шаноўныя сябры!

    У нас, журналістаў, усіх супрацоўнікаў рэдакцыі, як і ў Вас, прыхільнікаў свабоды слова, свята: “Народная Воля” адзначае сваё 25-годдзе!

    Гэта ж толькі падумаць: ужо чвэрць стагоддзя дэмакратычная ластаўка нясе на сваіх нястомных крылах ПРАЎДУ і СПРАВЯДЛІВАСЦЬ, чалавечую ГОДНАСЦЬ і светлую ДУХОЎНАСЦЬ, ВЕРУ ў шчаслівую будучыню роднай Беларусі.

    За два з паловай дзесяцігоддзі з інфармацыйнага поля знікла мноства незалежных газет. Злыя сілы не аднойчы спрабавалі знішчыць і “Народную Волю”. Не ўдалося. Выжыла, выстаяла! Не здрадзіла ні сабе, ні Вам, паважаныя чытачы.

    “Народная Воля” была і застаецца вернай свайму галоўнаму прынцыпу — служыць Беларусі, а не нейкім кланам, асобным палітычным гуртаванням, фінансавым магнатам, розным прайдзісветам і балабонам. Для яе няма закрытых тэм, як і недакранальных асоб. На яе старонках знаходзіць гарачую падтрымку ўсё тое, што спрыяе няспыннаму развіццю роднай Беларусі, услаўленню яе гістарычнага шляху, адраджэнню нацыянальна-культурнай спадчыны.

    Хачу адзначыць: “Народная Воля” ніколі не была і ніколі не стане таблоідным выданнем з адценнем жаўцізны. Для яе сенсацыйнасць — гэта не публічная дэманстрацыя чужой бруднай бялізны, не фэйкавасць і не тыражаванне амаральнасці і пошласці. Яе арыенцір — здаровыя інтарэсы шырокага грамадства, садзейнічанне ўсяму таму, што ўпрыгожвае чалавечае жыццё, робіць яго больш шчаслівым і радасным.

    У гэтыя дні “Народная Воля” здае чарговы экзамен — на прафесіяналізм, на ўсебаковае і аб’ектыўнае асвятленне чарговай выбарчай кампаніі. Яна знаходзіцца ў гушчы тых грамадска-палітычных падзей, якія ўсё больш шырока і больш актыўна разгортваюцца напярэдадні апошняга этапу волевыяўлення народа — галасавання. Так, беларусам не патрэбен Майдан, беларусам патрэбны чэсныя, дэмакратычныя выбары! І гэты лёсавызначальны слоган вось ужо каторы тыдзень знаходзіць адлюстраванне на першай паласе кожнага нумара газеты.

    Сёння, напярэдадні юбілейнай даты “Народнай Волі”, я як яе заснавальнік, выдавец і галоўны рэдактар не магу не ўзгадаць хоць некалькі старонак з біяграфіі нашай агульнай з Вамі, паважаныя чытачы, газеты. Да якіх толькі рэпрэсій не прыбягалі ў свой час улады, каб спыніць яе выданне ці ў крайнім выпадку паставіць газету на калені! Тройчы на працягу некалькіх гадоў яна вымушана была друкавацца за мяжой —  у Літве і Расіі. Душылі шматлікімі штрафамі і міністэрскімі папярэджаннямі, уводзілі забароны на распаўсюджванне газеты праз шапікі і падпіску, арыштоўвалі тыражы. Але як аслу сваімі вушамі ніколі не засланіць сонца, так і нікому не адолець “Народную Волю” ніякімі рэпрэсіямі і тэрорам. І хочацца спадзявацца, што чорныя хмары мінулі, наступнае 25-годдзе газеты будзе больш радасным і шчаслівым. Як і будучыня нашай матухны Беларусі!

    Віншую супрацоўнікаў рэдакцыі, актыўных няштатных аўтараў і ўсіх-усіх чытачоў “Народнай Волі” з яе слаўным юбілеем!

    Жыве “Народная Воля”! Жыве Беларусь!

    ***

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» віншуе калектыў «Народнай Волі» з юбілеем! Зычым выданню росквіту і любові чытачоў, а калегам — дабрабыту, прафесійнага азарту і поспеху ў справах!

    ***

    Іосіф Сярэдзіч — беларускі журналіст, рэдактар і выдавец газеты «Народная Воля». Нарадзіўся ў вёсцы Забараўцы, Пінскі раён. Журналістыкай займаецца з 1967 года. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. Працаваў у «Сельскай газеце», «Советской Белоруссии» (да 1990 года).

    З мая 1990 па студзень 1996 — дэпутат Вярхоўнага Савета XII склікання. Адначасова з 1990 па 1995 год займаў пасаду галоўнага рэдактара «Народнай газеты» — органа Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Выданне займала ўмераную цэнтрысцкую пазыцыю, імкнучыся адлюстраваць палітычныя погляды большасці грамадзян. 17 сакавіка 1995 г. Указам № 113 Аляксандр Лукашэнка прызначыў галоўным рэдактарам «Народнай газеты» Мікалая Галко, не зважаючы на тое, што правам прызначаць галоўнага рэдактара сваёй газеты валодаў толькі Вярхоўны савет.

    Іосіф Сярэдзіч стварыў газету «Народная Воля», першы нумар якой выйшаў 11 ліпеня 1995 года. З таго часу з’яўляецца галоўным рэдактарам выдання.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці