• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Нападнікаў на Сяргея Чалага пачнуць судзіць 6 жніўня

    У панядзелак суд Цэнтральнага раёна Мінска пачне разглядаць крымінальную справу аб хуліганскім нападзе на эканаміста Сяргея Чалага і грамадскага актывіста Анатоля Сакалоўскага.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/chaly_sokolovski.jpg

    Напад адбыўся 18 красавіка ў двары сталічнага ГУМа. Абвінавачанне па частцы 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса прад’яўленае двум жыхарам Мінска.

    Па словах пацярпелага Анатоля Сакалоўскага, ён спадзяецца, што суд расставіць кропкі над “i”, аднак ужо зараз узнікаюць некаторыя пытанні да справы. Так, пасля нападу міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч гаварыў пра запіс з камер відэаназірання.

    – Але гэты запіс чамусьці не далучаны да справы. Таксама ўзнікае пытанне пра колькасць нападнікаў. Я лічу, што іх было больш, чым праходзіць па справе, бо толькі мяне збівалі двое, у той час, як іншыя білі Сяргея Чалага. Незразумелым застаецца і матыў нападнікаў, — расказаў Сакалоўскі.

    Эканаміст Сяргей Чалы расказаў прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, што не намераны дабівацца занадта жорсткага пакарання для нападнікаў, хоць санкцыі па гэтым крымінальным артыкуле і так вялікія.

    Таксама Сяргей чакае ад нападнікаў кампенсацыі за залітую крывёй вопратку.

    Паводле Крымінальнага кодэкса нападнікам пагражае арышт, абмежаванне волі альбо пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў.

    Автора программы «Экономика на пальцах» на TUT.BY Сергея Чалого избили: у него перелом носа и черепно-мозговая травма

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці