Намеснік старшыні Барысаўскага выканкама не ведае пра існаванне газеты “Борисовские новости”
10 жніўня на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62 галоўны рэдактар газеты “Борисовские новости” Анатоль Букас, зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты, звярнуўся да старшыні камісіі з просьбай даць для публікацыі ў газеце звесткі аб рэгістрацыі кандыдатаў. Павел Жуга, намеснік старшыні і кіраўнік спраў Барысаўскага райвыканкама, адказаў, што “не ведае такой газеты”.
На скаргу, накіраваную Букасам ў Цэнтральную выбарчую камісію, быў атрыманы адказ: “Як асоба, якая вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, Вы прысутнічалі на згаданым пасяджэнні і інфармаваныя аб прынятых камісіяй рашэннях. Патрабаванне аб выдачы выпіскі з пратаколу пасяджэння камісіі неправамерна, выбарчае заканадаўства не прадугледжвае яе выдачу выбарчымі камісіямі. Старшыня камісіі Л.М. Ярмошына”.