Прадстаўнікі журналісцкіх саюзаў Еўропы 3 траўня выступілі ў падтрымку беларускіх калег
Удзельнікі канферэнцыі Еўрапейскай федэрацыі журналістаў далучыліся да марафону салідарнасці з беларускімі калегамі, які запусціла Беларуская асацыяцыя журналістаў і Саюз журналістаў Літвы у Вільні.
Да акцыі далучылася і старшыня Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Мая Север.
Нагадаем, што акцыя сівалічна стартавала 3 траўня ў Вільні. БАЖ заклікаў журналісцкія і праваабарончыя арганізацыі свету, вядомых паблічных асобаў далучыцца да акцыі.
— Улады Беларусі працягваюць жорсткі наступ на журналістаў і медыя, фактычна ставячы незалежную журналістыку ўнутры краіны на мяжу знішчэння, — гаворыцца ў заяве БАЖ.
На раніцу 3 траўня 2023 года 33 прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя знаходзяцца ў турмах і ізалятарах Беларусі.
Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseTheJournalist, а таксама даслаць нам на адрасoffice@baj.media ці intercomm@baj.media.
#СвабодуЖурналістам
#BecauseTheJournalist