Пастанова Камісіі па этыцы ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» ад 6 чэрвеня 2013 года (Еўцяхееў-Бяспалаў)
Сябры камісіі адзначылі, што не маюць паўнамоцтваў і магчымасцяў праводзіць крымінальнае следства, але заклікалі журналістаў не друкаваць на старонках СМІ беспадстаўныя абвінавачанні.
ПАСТАНОВА Камісіі па этыцы ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» ад 6 чэрвеня 2013 года.
Разгледзеўшы на пасяджэнні заяву Паўла Еўцяхеева (псеўданім Алесь Макарэвіч) Камісія па этыцы ГА “БАЖ” адзначае:
– на сайце «Белорусский партизан» ад 15.03.2013 года апублікаваны матэрыял «Предатель похитил пароли групп «Надоел нам этот Лукашенко» и «Только ШОС!» з падзагалоўкам «Оппозиционный интернет-активист Павел Евтехеев обокрал коллегу и соседа по квартире Сергея Беспалова».
Заяўнік лічыць, што ў дадзеным матэрыяле утрымліваецца паклёп ў ягоны адрас і недакладная інфармацыя. У тым ліку:
– «Предатель похитил пароли групп «Надоел нам этот Лукашенко» и «Только ШОС!»;
– «Оппозиционный интернет-активист Павел Евтехеев обокрал коллегу и соседа по квартире Сергея Беспалова.»;
– «В ночь с 14-го на 15‑е марта интернет-активист Павел Евтехеев, известный в интернете под ником Алесь Макаревич, обокрал активиста «Революции через социальную сеть» Сергея Беспалова»;
– «После совершения кражи Павел уехал из Зеленой-Гуры, предположительно в направлении Беларуси.»;
– «когда он стал давать рекламу в группе, я его удалил.»;
– «Он украл симкарты, деньги»;
– «незадолго до отъезда Евтехеев вел себя очень странно, никуда не выходил и постоянно критиковал деятельность оппозиции и некоторых оппозиционных сайтов, «Хартии-‘97» в частности.»;
– «В сентябре 2012 года он уехал в Польшу»;
Пасля з’яўлення гэтага і некаторых іншых матэрыялаў на сайце «Белорусский партизан» Павел Еўцяхееў даў інтерв’ю радыё «Эхо Москвы», размешчанае на сайце ад 21.03.2013 года «Павел Евтехеев: меня угрожали убить», у якім выклаў сваю версію падзеяў.
Камісія адзначае, што як у публікацыі на сайце «Белорусский партизан» так і ў публікацыі на сайце «Эхо Москвы» утрымліваецца шэраг заяваў, якія абвінавачваюць апанентаў не толькі ў амаральных учынках, але і ў злачынствах.
У тым ліку на сайце «Эхо Москвы»:
– « 2‑е недели назад Беспалов на пару с Диановым, а также Евгением Малаховским — украли у меня встречу «ЛЯПИС ТРУБЕЦКОЙ — БЕСПЛАТНЫЙ КОНЦЕРТ В МИНСКЕ», которая согласно всем договорённостям, под которыми подписался и Беспалов, принадлежала исключительно мне»;
– «Беспалов даже выдуманную сумму запомнить не мог, может, к тому моменту от «наркоты» ещё не отошел»;
– «Помимо кражи моей группы, они наняли несколько ребят, чтобы я не дошёл до полиции»;
– «были угрозы и был реальный заказ о физической расправе со стороны Дианова и Беспалова: об этом меня предупредили друзья-журналисты»;
– «Чем Дианов и РЧСС занимаются сейчас, после эмиграции в Польшу в полном составе?
- С «Нашего Дома» деньги пилит, обманывая Ольгу Карач: например, завышает технические расходы, приписывает к списку расходов дорогостоящий «софт», который не нужен и, как следствие, на самом деле не приобретается».
Маецца на ўвазе, што калі ў матэрыялах, апублікаваных на «Белорусском партизане» утрымліваюцца абвінавачванні Паўла Еўцяхеева ў крадзяжы, то ў інтэрв’ю самога Паўла Еўцяхеева на «Эхо Москвы» утрымліваюцца абвінавачванні былых паплечнікаў не толькі ў крадзяжы, але і ў падрыхтоўцы забойства, і ва ўжыванні наркотыкаў…
Камісія адзначае: як у адным, так і ў другім матэрыяле няма доказнай інфармацыі, якая б пацвярджала абвінавачванні. Гэта з’яўляецца грубым парушэннем Кодэкса журналісцкай этыкі ГА “БАЖ” і Дэкларацыі прынцыпаў прафесійнай этыкі журналістаў.
«Паважаючы права грамадства на аб’ектыўную інфармацыю, журналіст абавязаны перадаваць дакладныя звесткі, а таксама спектр поглядаў на тое ці іншае пытанне. Навіны павінны грунтавацца на фактах і дадзеных, дакладнасць якіх можа быць праверана.
Журналіст павінен прыкласці максімум намаганняў для атрымання інфармацыі з усіх магчымых крыніцаў для таго, каб пераканацца ў яе паўнаце, дакладнасці і бесстароннасці. Асабліва дбайна павінна быць праверана інфармацыя, якая можа зняважыць чалавека ці прынізіць яго» – сказана ў Кодэксе журналісцкай этыкі ГА “БАЖ”.
Журналісты таксама павінны « …лічыць недапушчальным плагіят, свядомае скажэнне фактаў, заведама недакладныя каментары, неабгрунтаваныя абвінавачванні, атрыманне незаконнага ўзнагароджання за распаўсюд або адмову ад распаўсюду інфармацыі.» (Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі ГА “БАЖ”)
Камісія не лічыць неабходным выконваць функцыі следства і суда, высвятляючы ступень абгрунтаванасці ўзаемных абвінавачванняў і узровень маральнасці былых паплечнікаў. Важным для камісіі з’яўляецца тое, што палеміка, якая з’явілася на старонках вядомых анлайн-СМІ, мае недапушчальны характар і парушае асноўныя этычныя прынцыпы прафесійнай журналістыкі. Што, нельга не адзначыць, сустракаецца ў апошнія гады дастаткова часта.
Камісія ПАСТАНАЎЛЯЕ:
– матэрыялы, пазначаныя ў заяве Паўла Еўцяхеева і размешчаныя на старонках анлайн-СМІ падрыхтаваныя з грубымі парушэннямі прафесійнай этыкі;
– рэдакцыя «Белорусский партизан», друкуючы загаловак «Предатель похитил пароли групп «Надоел нам этот Лукашенко» и «Только ШОС!» з падзагалоўкам «Оппозиционный интернет-активист Павел Евтехеев обокрал коллегу и соседа по квартире Сергея Беспалова», абвінаваціла Паўла Еўцяхеева ў сур’ёзных злачынствах, не маючы выраку суда ці хаця б сур’ёзных аргументаў. І тым самым парушыла прафесійную этыку пры падрыхтоўцы дадзенага матэрыялу. Камісія звяртае увагу калегаў-журналістаў на недапушчальнасць неабгрунтаваных абвінавачванняў.
Камісія адзначае, таксама, што такога кшталту «палеміка» наносіць сур’ёзны ўрон іміджу дэмакратычных актывістаў і дэмакратычных арганізацыяў.
Камісія заклікае рэдакцыі СМІ не ўцягвацца ў спрэчкі, не накіраваныя на вырашэнні сур’ёзных праблемаў.
Камісія па этыцы ГА “БАЖ”
6.06.2013