Лондан на сувязі. Барацьбіты з цэнзурай узялі ўдзел у Марафоне салідарнасці
У Вялікабрытаніі супрацоўнікі некамерцыйнай арганізацыі, якая абараняе свабоду слова і выступае супраць цэнзуры, падтрымалі Марафон салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі.
![_index_](https://khdbz39sm.shop/wp-content/uploads/2023/11/index_.jpg)
Прадстаўнікі «Індэкса цэнзуры». Фота: прадастаўлена брытанскай арганізацыяй
«Індэкс цэнзуры» — арганізацыя з галоўным офісам у Лондане. Яна выступае за свабоду слова ва ўсім свеце. Абвяшчае сваёй мэтай павысіць дасведчанасць пра пагрозы. А таксама надае агалосцы працы пісьменнікаў і мастакоў, якія сутыкнуліся з цэнзурай.
Барацьбіты з цэнзурай узялі фота зняволеных журналістаў, каб выразіць падтрымку ім і іх родным. Напрыклад, у руках кіраўніцы арганізацыі Рут Андэрсан — партрэт Андрэя Аляксандрава, які асабіста знаёмы з супрацоўнікамі «Індэкса цэнзуры».
Таксама брытанская арганізацыя ініцыявала ўласную акцыю, якая называецца «Лісты вязняў Лукашэнкі». Там сабраныя інфармацыя, фотаздымкі і цытаты з лістоў палітзняволеных, у тым ліку Кацярыны Андрэевай і інш.
БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці!
Вы можаце раздрукаваць ПАРТРЭТЫ зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseTheJournalist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці intercomm@baj.media .
#СвабодуЖурналістам
#BecauseTheJournalist
Чытайце яшчэ:
«34. Гэта не лічбы, а нашы сябры і блізкія за кратамі». Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі працягваецца
Аўстралійскі тэлежурналіст узяў удзел у Марафоне салідарнасці, падтрымаўшы Анджэя Пачобута
«Рэпарцёры без межаў» правялі акцыю салідарнасці з беларускімі зняволенымі журналістамі ў 12 краінах
![](https://khdbz39sm.shop/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)