• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Камісія па этыцы БАЖ: У публікацыі Марыны Коктыш дапушчаны парушэнні этыкі

    ПАСТАНОВА

    Камісіі па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” ад 28 красавіка 2016 года.

    Камісія па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у складзе прысутных Анатоля Гуляева, Валера Карбалевіча, Сяргея Ваганава, Таццяны Рэвяка, Змітра Падбярэзскага, Марыны Загорскай разглядзела заяву ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. У заяве звяртаецца ўвага на тое, што 7 сакавіка 2017 года ў нумары 19 (4 168) газеты “Народная воля” быў змешчаны артыкул Марыны Коктыш “Саюз анёлаў і ворагаў”. У ім, на думку заяўніка, тэндэнцыйна асвятляецца правядзенне ХVІІ справаздачна-выбарчага з’езду ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. А таксама ёсць скажэнне фактаў, мова варожасці, маніпулятыўныя сцвярджэнні і ацэнкі. Усё гэта дыскрэдытуе дзейнасць старэйшай прафесійнай творчай арганізацыі, абражае гонар і годнасць сотняў беларускіх літаратараў.

    У дадатку да скаргі выкладзены аргументы на карысць сцвярджэнняў аб тэндэнцыйнасці асвятлення з’езду. ГА “СБП” звяртаецца з просьбай разгледзець і прааналізаваць дадзены матэрыял і вынесці сваё экспертнае заключэнне.

    Камісія адзначае, што ў нумары 19 газеты “Народная воля” ад 7 сакавіка 2017 года быў надрукаваны матэрыял “Саюз анёлаў і ворагаў” з падзагалоўкам “З’езд Саюза беларускіх пісьменнікаў, які адбыўся ў мінулую суботу, запомніцца не толькі дрэннай арганізацыяй…”.

    Вывучэнне артыкула на адпаведнасць Кодэксу журналісцкай этыкі ГА «БАЖ» паказала, што прыкметаў мовы варожасці ў матэрыяле не зафіксавана. У той жа час, у ім утрымліваецца шэраг ніяк не аргументаваных сцвярджэнняў.

    Сцвярджэнне “Чаму наогул на з’ездзе не было гаворкі пра пераемнасць…” не адпавядае рэчаіснасці, бо ў дакладзе досыць увагі надавалася рабоце з маладымі аўтарамі.

    У матэрыяле маецца недакладная інфармацыя адносна страты маёмасці СБП у сувязі з нібыта здачай свайго офіса пад штаб аднаго з апазіцыйных кандыдатаў. Згодна з прадстаўленымі дакументамі, маёмасць была страчана раней.

    Усё згаданае парушае артыкулы Кодэкса журналісцкай этыкі: “…Паважаючы права грамадства на аб’ектыўную інфармацыю, журналіст абавязаны перадаваць дакладныя звесткі, а таксама спектр поглядаў на тое ці іншае пытанне. Навіны павінны грунтавацца на фактах і дадзеных, дакладнасць якіх можа быць праверана”.

    Камісія вымушаная адзначыць таксама, што ў матэрыяле не даецца слова тым, каго аўтар падвяргае крытыцы, інакш кажучы — арганізатарам з’езду, другому боку канфлікту.

    Камісія пастанаўляе:

    Журналіст мае права выказваць уласнае меркаванне але пры гэтым мусіць прытрымлівацца прынцыпаў, сфармуляваных у пунктах 3, 5 (часткова)  Дэкларацыі прынцыпаў прафесійнай этыкі ГА «БАЖ»:

    – Імкнуцца да максімальнай дакладнасці інфармацыі, глыбіні і праўдзівасці, аргументаў падчас выказвання сваіх поглядаў, пазіцый і меркаванняў.

    – Лічыць недапушчальным плагіят, свядомае скажэнне фактаў, заведама недакладныя каментары, неабгрунтаваныя абвінавачванні, атрыманне незаконнага ўзнагароджанне за распаўсюд альбо адмову ад распаўсюду інфармацыі.

    Камісія лічыць, што ў матэрыяле “Саюз анёлаў і ворагаў” дапушчаны парушэнні прафесійнай этыкі.

    Старшыня Камісіі Анатоль Гуляеў

    Сакратар Камісіі Таццяна Рэвяка

    Саюз беларускіх пісьменьнікаў супраць Марыны Коктыш з «Народнай волі». Хто, за што і чаму

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці