• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Надзелі кайданкі, станавіліся нагой на галаву», — у Лоеве міліцыя затрымала журналіста Кастуся Жукоўскага

    У Лоеве затрымалі журналіста-фрылянсэра Кастуся Жукоўскага.

    Кастусь Жукоўскі, архіўнае фота

    Журналіст паведаміў, што затрыманьне зьдзяйсьняла кіраўніцтва раённага аддзелу ўнутраных спраў, якое адмовілася камэнтаваць сытуацыю.

    Паводле слоў журналіста, Канстанціна Жукоўскага, ён з апэратарам здымаў цэглавы завод, які знаходзіцца ў цяжкім эканамічным стане, дзе працаўнікі атрымліваюць мізэрны заробак, а іншай працы ў райцэнтры няма:

    «Прыехала міліцыя, мяне і калегу Аляксея брутальна затрымалі, даставілі ў РАУС, кінулі ў дзяжурную частку. Апаратуру вырвалі з рук, паламалі. Мяне ў дзяжурнай частцы павалілі на падлогу, надзелі кайданкі, станавіліся нагой на галаву, прычым, рабіў гэта чалавек, які назваўся намесьнікам начальніка РАУС Генадзем Маджарам», — апавёў па тэлефоне Жукоўскі БелаПАНу.

    Паводле слоў журналіста, у яго падняўся ціск, яму выклікалі хуткую дапамогу, зрабілі ўколы. Міліцыя складае пратаколы. У Лоеўскім РАУС сытуацыю не камэнтуюць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці