Нацыянальную прэмію Украіны за абарону свабоды слова атрымаў зняволены журналіст-фрылансер «Радыё Свабода» Уладзіслаў Есіпенка
Сакратарыят Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны ўзнагародзіў сёлетняй Нацыянальную прэмію імя Ігара Лубчанкі «За абарону свабоды слова» – журналіста-фрылансера «Радыё Свабода» (праект «Крым.Рэаліі») Уладзіслава Есіпенку, асуджанага на 5 гадоў турмы ў Крыме нібыта за захоўванне ў машыне «самаробнага выбуховага прыстасавання».
«Паўтара года Уладзіслаў незаконна знаходзіцца ў расійскіх турмах», – падкрэслівае старшыня Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Сяргей Таміленка. – Пры гэтым яго беспадстаўна затрымлівалі, жорстка катавалі, прымушалі да фальшывых прызнанняў для тэлебачання і падвяргалі фіктыўнаму суду. Але нават у няволі журналіст не здаўся і працягваў сваю працу, пішучы артыкулы для праекту «Крым.Рэаліі». Уручэнне Уладзіславу прэміі імя шматгадовага кіраўніка Саюзу журналістаў Ігара Лубчанкі – гэта прызнанне ягонага ўнёску ў абарону свабоды слова, у барацьбу за дэмакратыю і свабодныя СМІ».
Нацыянальная прэмія Украіны за абарону свабоды слова ўручаецца штогод 3 лістапада, у дзень народзінаў шматгадовага старшыні НСЖУ Ігара Лубчанкі. Летась лаўрэтатам прэміі стала Беларуская асацыяцыя журналістаў.
БАЖ далучаецца да патрабавання нашых калег з НСЖУ аб неадкладным вызваленні Уладзіслава Есіпенкі.
БАЖ — лаўрэат Нацыянальнай прэміі Украіны за абарону свабоды слова імя Ігара Лубчанкі ФОТА