• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Нацпаліцыя Украіны ўзяла пад ахову сем чалавек, прозвішчы якіх змяшчаюцца ў так званым «спісе 47»

    Нацыянальная паліцыя Украіны ўзяла пад ахову сем чалавек, прозвішчы якіх змяшчаюцца ў так званым «спісе 47» — спісе журналістаў, грамадскіх актывістаў і дзеячаў культуры, на якіх нібыта рыхтаваўся замах у рамках «справы Бабчанка».

    Мацвей Ганапольскі і Яўген Кісялёў

    Пра гэта ў каментары hromadske.ua паведаміў прадстаўнік Нацыянальнай паліцыі Яраслаў Тракала.

    «Так, іх узялі пад ахову. Гэтых людзей сем», — сказаў Яраслаў Тракала. У той жа час на пытанне, хто гэтыя людзі, ён адмовіўся адказваць, патлумачыўшы гэта захаваннем бяспекі.

    Таксама Яраслаў Тракала не адказаў, ці ажыццяўляе паліцыя кругласутачную ахову адносна фігурантаў «спісу 47».

    Генеральны пракурор Юрый Луцэнка 1 чэрвеня паведаміў, што інсцэніроўка «забойства» Бабчанкі дапамагло следству атрымаць спіс з 47 патэнцыйных ахвяр, на якіх планаваўся замах. Сярод іх, па дадзеных ГПУ, была вялікая колькасць журналістаў.

    Пазней стала вядома, што журналістаў Ганапольскага і Кісялёва выклікалі ў СБУ па справе «забойства» Аркадзя Бабчанка.

    Грамадскае звярнулася да журналіста Асмана Пашаева і ён пацвердзіў, што яго таксама выклікалі ў СБУ з‑за інсцэніроўку «забойства» расійскага журналіста Аркадзя Бабчанкі. Таксама Грамадскім стала вядома, што ў СБУ выклікалі журналістак Тацяну Даніленка і Соню Кошкіну. Заснавальніца праекта Zaborona.com, журналістка Кацярына Сергацкова паведаміла, што яе таксама выклікалі ў СБУ пасля інсцэніроўкі «забойства» журналіста Бабчанкі.

    5 чэрвеня выданне «Страна.ua» са спасылкай на ўласную крыніцу апублікаваў спіс з 47 журналістаў, грамадскіх актывістаў і дзеячаў культуры, на якіх нібыта рыхтаваўся замах у рамках «справы Бабчанкі».

    5 чэрвеня СБУ адкрыла крымінальную вытворчасць з‑за апублічвання «спісу 47». У СБУ адзначылі, што «адпаведныя дадзеныя любому, у тым ліку аўтару публікацыі вышэйзгаданага інтэрнэт-рэсурсу на разгалашэнне названых звестак органам дасудовага расследавання і працэсуальным кіраўніком не прадастаўляліся».

    Нагадаем, што смерць журналіста Аркадзя Бабчанкі была інсцэніраваняа, але замах на яго рыхтаваўся, заявілі ў СБУ. Таксама суд назваў імя падазраванага ў арганізацыі замаху на забойства журналіста. Ім аказаўся Герман Барыс Львовіч. Суд узяў яго пад варту на 2 месяцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці