• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На Змітра Лупача склалі новы пратакол за працу без акрэдытацыі

    Змітра Лупача зноў выклікалі ў Глыбоцкі РАУС для складання новага пратакола паводле арт. 22.9 КаАП. Позву даслаў маёр міліцыі Сяргей Цырбан.

    Справа ў тым, што 27 студзеня суд Глыбоцкага раёна, разгледзеўшы адміністрацыйную справу журналіста-фрылансера Змітра Лупача за супрацу з тэлеканалам “Белсат” без акрэдытацыі, вярнуў дакументы ў міліцыю на дапрацоўку. Паводле суддзі Станіслава Трапука, фактычную і канкрэтную дату інтэрв’ю, то бок адміністрацыйнага правапарушэння, немагчыма было дакладна вызначыць.

    Цяпер міліцыянты склалі новы пратакол, у якім ужо фігуруе новая дата адміністрацыйнага правапарушэння. Да таго ж яны далучылі да справы яшчэ двух новых сведкаў, з якімі размаўляў журналіст падчас падрыхтоўкі відэасюжэту пра “праблемны” дом у гарадскім пасёлку Падсвілле.

    Паводле слоў журналіста, маёр Сяргей Цырбан зазначыў яму, што справу ў міліцыі не зацягнуць, каб другое пасяджэнне суда адбылося своечасова і не скончыўся тэрмін прыцягнення да адказнасці па гэтай адміністрацыйнай справе.

    Нагадаем, сёлета ў Змітра Лупача гэта ўжо другая па ліку адміністрацыйная справа за прафесійную дзейнасць. 10 студзеня суддзя Пастаўскага раённага суда Наталля Максімовіч пакарала журналіста штрафам паводле  арт. 22.9 КаАП за супрацу з тэлеканалам “Белсат”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці