На злабадзённую тэму
Не пасьпелі беларусы адсьвяткаваць Новы год, а ўжо клопатаў маюць вышэй галавы.
Як піша любімая прагрэсыўная газэта, «среди огородников сейчас только и разговоров, что о семенах и рассаде». А пра тое, што ўнутраная напружанасьць пачынае ахопліваць усё большае кола гараджанаў, сьведчыць істотна пашыраная рубрыка «Сад и огород».
На двары яшчэ не было вадохрышчанскіх маразоў, а газэта ў анлайне мае ажно 7 матэрыялаў:
- Обыкновенная… экзотика. Как вырастить красные арбузы
- Малиновый сон. Как получить хороший урожай малины
- Личный интерес. Строить садовые домики нужно по правилам
- Ложимся на грунт. Как подготовить рассаду к переезду
- Формула земли. Приобрели участок — начните с определения плодородия почвы
- Лошадь козе не товарищ! Каких животных можно держать на даче
- Высший сорт! Прямая линия с автором 20 сортов картофеля.
І трэба аддаць належнае актуальнасьці публікацыяў. Мяне асабіста зацікавіў матэрыял «Лошадь козе не товарищ! Каких животных можно держать на даче».
Але прачытаўшы яго, быў расчараваны. Як вынікае з камэнтару спэцыяліста, «содержание крупных сельскохозяйственных животных, например коров, бычков, свиней и лошадей, запрещено. Хотя бы потому, что для их нормального содержания на 6 дачных сотках просто нет элементарных условий. Где будете пасти корову? Косить сено для лошади?».
Выява ўзята з сайта content.foto.mail
Вось так. Ня думаю, што ў «Figaro» парыжанкі змогуць пачытаць такія цікавыя рэчы. Дый справа, вядома, ня ў гэтым. Падумалася пра другое. Ці не зьяўляецца такая вялікая колькасьць публікацыяў у «цэнтральнай» газэце на сельскагаспадарчую тэму знакам таго, што значнай колькасьці нашых гараджанаў ужо зараз варта было б падумаць пра тое, як перасядзець крызыс на лецішчы?
Ну, і дай Бог, канешне, посьпехаў нашым перамоўшчыкам па нафце ў Маскве, каб можна было спакойна «подготовить рассаду к переезду».