• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На журналістку склалі адміністрацыйны пратакол за фота сваіх рэчаў у пункце пропуску праз мяжу

    Ларысу Шчыракову 16 снежня выклікалі ў Гомельскую мытню, дзе старшы інспектар аддзела мытных расследаванняў Маргарыта Петрушэнка склала у дачыненні журналісткі адміністрацыйны пратакол на падставе п. 1 арт. 23.32 — нібыта за парушэнне рэжыму ў пункце пропуску праз дзяржаўную мяжу.

    А здарылася наступнае: 17 лістапада Ларыса Шчыракова з сынам вярталася ў Беларусь з адпачынку праз памежны пункт пропуску «Новая Гута», тады ў яе адной з групы правялі паглыблены дагляд асабісты рэчаў і забралі на праверку ноўтбук.

    Шчыракова ў зале мытнага кантролю сфатаграфавала свае рэчы і акт мытнага дагляду і змясціла два здымкі на сваёй старонцы ў Face­book. Гэта і стала сведчаннем парушэння рэжыму ў пункце пропуску, паколькі заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы забараняе фізічным асобам весці фота- і відэаздымкі.

    «Я патлумачыла інспектарцы мытных расследаванняў, што зрабіла здымкі, каб засведчыць, што мяне ўнеслі ў нейкі «чорны спіс» як незалежную журналістку і адмыслова правяраюць на мяжы па вяртанні на радзіму. Так было і да выпадку ў “Новай Гуце” — на пачатку лістапада, калі я прыляцела ў аэрапорт з Сербіі. Я не тэрарыстка і не кантрабандыстка якая, што мяне абавязкова “трасуць” на мяжы», — распавяла карэспандэнту службы маніторынгу ГА «БАЖ» Ларыса Шчыракова.

    Яна дадала, што ў яе ноўтбуку захоўваюцца прыватныя здымкі, перапіска. Раней у журналісткі забіралі на праверку асабісты камп’ютар супрацоўнікі УКДБ. Пасля гэтага нават інтымныя фотаздымкі з гэтага камп’ютара нейкім чынам апынуліся  ў свабодным доступе ў інтэрнэце. Шчыракова асцерагаецца паўтарэння падобнага сцэнару, таму і сфатаграфавала менавіта свае рэчы і акт, не пасягаючы на нейкія памежныя ці мытныя сакрэты.

    Паводле пункта 1, артыкула 23.32 КаАП, парушэнне рэжыму ў пунктах пропуску караецца штрафам да 50 базавых велічын, а для замежнікаў — яшчэ і мажлівай дэпартацыяй.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці