• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На журналістаў украінскай службы Радыё Свабода напала ахова кума Уладзіміра Пуціна

    Здымачная група перадачы «Схемы», супольнага праекту ўкраінскай службы Радыё Свабода і тэлеканалу «UA:Перший» зьбіралася 7 лістапада зняць прылёт украінскага палітыка Віктара Медзвядчука з Расеі ў аэрапорт «Жуляны» пад Кіевам, але сустрэла сілавы супраціў.

    Віктар Медзвядчук. Фота — antikor.com.ua

    «Людзі ў масках і балаклавах перашкаджалі нашай законнай журналісцкай дзейнасці. Білі локцямі, штурхалі, рабілі падножкі, у аператара двойчы выбілі камеру з рук. Нашае аўто з рэгістратарам заблакавалі каб перашкодзіць зняць прылёт самалёта Віктара Медзведчука з Расеі ў выхад з тэрміналу», – распавёў у Face­book журналіст «Схемаў» Міхаіл Ткач.

    Медзвядчук – былы кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны (2002–2005 гг), лідар прарасейскай арганізацыі «Украінскі выбар» і кум прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Удзельнік гуманітарнай рабочай падгрупы Трохбаковай кантактнай групы ў Менску.

    Яшчэ ў 2016 годзе старшыня СБУ Васіль Грыцак заяўляў, што Медзвядчук у сувязі з гэтым перыядычна лётае на ўласным самалёце з Украіны ў Маскву, хоць праз агрэсію Расеі супраць Украіны дзейнічае забарона на прамыя авіяцыйныя зносіны паміж дзвюма краінамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці