• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка завялі крымінальную справу

    Андрэя Кузьнечыка ня выпусьцілі з-пад варты амаль праз месяц арышту ў турме на Акрэсьціна. Яго сваякам паведамілі, што на Андрэя завялі крымінальную справу.

    Праўда, ім не паведамляюць, па якім артыкуле на яго завялі крымінальную справу. Сваякам таксама паведамілі, што чакаецца перавод Андрэя Кузьнечыка ў менскае СІЗА нумар 1 на вуліцы Валадарскага.

    Андрэя Кузьнечыка затрымалі 25 лістапада, на наступны дзень яго асудзілі на 10 сутак, аднак 5 сьнежня на волю не выйшаў, зноў атрымаўшы 10 сутак. Але і 15 сьнежня яго не вызвалілі. Яму зноў прысудзілі 10 сутак арышту.

    Віны па адміністрацыйных артыкулах фрылансэр Радыё Свабода не прызнаў, перадач для яго ня бралі.

    22 сьнежня Беларуская асацыяцыя журналістаў запатрабавала ад уладаў органаў неадкладна прадставіць інфармацыю пра тое, дзе і ў сувязі з якой справай утрымліваюць журналіста.

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2021 годзе (табліца, спіс зняволеных)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці