• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага склалі пратакол — за рэпартаж пра свінакомплекс

    Шосты адміністрацыйны пратакол складзены сёлета ў дачыненні да гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага. Гэтым разам у Буда-Кашалёўскім РАУСе. Старшы лейтэнант міліцыі Аляксандар Антоненка вінаваціць фрылансера ў парушэнні часткі 2, артыкула 22.9 КаАП.

    “Жукоўскі, не маючы акрэдытацыі  на ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці журналістаў замежных СМІ, ажыццявіў інтэрв’юраванне жыхароў вёскі Краснагорск Буда-Кашалёўскага раёна (згаданы тры прозвішчы), пасля чаго матэрыял быў прадэманстраваны на тэлеканале польскага спадарожнікавала тэлебачання “Белсат”, — гаворыцца ў пратаколе.

    “Мы запісалі меркаванне жыхароў Краснагорска, якія пакутуюць ад невыноснага паху, жывучы па суседству са свінакомплексам. Гэта, відаць, прыйшлося не даспадобы мясцовым уладам, і наўздагон паляцеў адміністрацыйны пратакол з міліцыі. Трэба думаць, што хутка мяне паклічуць у Цэнтральны суд Гомеля на разгляд пратаколу”, — паведаміў Службе маніторынгу ГА «БАЖ» фрылансер Жукоўскі.

    Сёлета Жукоўскага ўжо чатыры разы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за журналісцкую дзейнасць.  Пяты пратакол  разгледзеў і вынес штраф паводле артыкула 23.32  намеснік начальніка Гомельскай мытні, прызнаўшы  Жукоўскага вінаватым у незаконным фатаграфаванні на тэрыторыі памежнага пераходу «Новая Гута».

    Агульная сума штрафаў  фрылансеру склала 5 060 рублёў.

    А ў ліпені Кастуся Жукоўскага пазбавілі пасведчання кіроўцы — за парушэнне ПДД, якое журналіст нібыта здзейсніў пасля суда над блогерам Максімам Філіповічам. Тады міліцыянты затрымалі Жукоўскага па дарозе дадому, прапанавалі ехаць у пастарунак нібыта з той нагоды, што ён не з’яўляўся па позвах. Кастусь сцвярджае, што ніякіх позваў, ні паведамленняў ад праваахоўнікаў яму не прыходзіла. Паміж ім і прадстаўнікамі ДАІ адбыўся канфлікт, пад’ехаў другі экіпаж ДАІ. Супрацоўнікі прыкавалі Жукоўскага да дрэва, а пасля гвалтам заштурхалі ў аўта. У ДАІ Кастусю Жукоўскаму не далі азнаёміцца з матэрыяламі справы аб пазбаўленні фрылансэра правоў кіроўцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці