• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На жанчыну-інваліда са Слаўгарада склалі адміністрацыйны пратакол за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

    Супрацоўнікі Слаўгарадскага РАУС 19 чэрвеня склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў на мясцовую грамадскую актывістку Анжаліку Калатазішвілі.

    Падставай для пратакола стала тое, што 25 кастрычніка 2019 года жанчына размясціла ў сваёй стужцы ў «Одноклассниках» фільм NEXTA «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы». Рэпост быў зроблены ў кастрычніку 2019 года, а экстрэмісцкім фільм NEXTA быў прызнаны толькі ў снежні 2019 года.

    Раней, 11 чэрвеня 2020 г., супрацоўнікі міліцыі ўжо завітвалі да спадарыні Калазаташвілі, распытвалі яе пра тое, чаму жанчына размясціла на сваёй старонцы фільм NEXTA. Падчас папярэдняга візіту імі быў складзены пратакол апытання. Супрацоўнікі міліцыі патлумачылі жанчыне, што адпаведнае ўказанне яны атрымалі з УУС Магілёўскага аблвыканкама.

    Анжаліка Калатазішвілі адзначыла, што яна выдаліла відэа пасля першага візіту супрацоўнікаў РАУС.

    Нягледзячы на ​​гэта, 19 чэрвеня міліцыянеры распачалі ў дачыненні да жанчыны адміністрацыйны працэс. Супрацоўнікаў міліцыі цікавіла, навошта жанчына размясціла ў сваёй стужцы гэты фільм і ці глядзеў яго хто-небудзь з яе сяброў.

    Калатазішвілі, у сваю чаргу, сваёй віны не прызнала, пра што яна зрабіла адпаведны запіс ў адміністрацыйным пратаколе.Жанчына кажа, што размясціла гэты фільм у сваім акаўнце, калі ён яшчэ не быў унесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Рэспублікі Беларусь (ён быў даданы туды толькі праз два месяцы).

    Анжаліка Калатазішвілі — вядомая слаўгарадская актывістка. У 2014 годзе яна атрымала інваліднасць праз памылку лекараў, якія доўгі час не маглі правільна дыягнаставаць яе захворванне і выдалілі ёй здаровыя органы.

    Нагадаем, што напрыканцы 2019 года суд Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці спрабаваў прыцягнуць да адказнасці мясцовага актывіста Андрэя Юркова нібыта за распаўсюд экстрэмісцкай сімволікі, аднак Юркоў здолеў давесці сваю невінаватасць. Адміністрацыйны працэс дрыбінскія праваахоўнікі тады распачалі пасля адпаведнага ўказання з УУС Магілёўскага аблвыканкама.

    Фота: «Белсат», mspring.online

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці