• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На волі яшчэ трое палітвязняў па «справе TUT.BY»

    На волі яшчэ трое палітвязняў па «справе TUT.BY»:

    • галоўны рэдактар палітыка-эканамічнага блока навін Вольга Лойка,

    • намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека
    • менеджэр Publisher Box Андрэй Аўдзееў.

    Ім змянілі меру стрымання, абвінавачанні не зняты.

    Вядома, што ў рэдактаркі Вольгі Лойка за час зняволення памёр бацька, сястра парйшла цяжкі курс лячэння.

    11 сакавіка з СІЗА №1 выйшлі былыя намеснік галоўнага бухгалтара «ТУТ БАЙ МЕДЫА» Марыя Новік, намеснік генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Ірына Рыбалка і галоўны бухгалтар Анжэла Асад. Усе яны знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Вядома, што ўсім траім змянілі меру стрымання. Прад’яўленае раней абвінавачанне не знята.

    Нагадаем, 1 верасня 2021-га на волю выйшаў гендырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў. 13 студзеня гэтага года з‑пад хатняга арышту вызвалілі Юлію Чарняўскую, удаву заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера. Яны застаюцца пад следствам.

    Раніцай 18 мая дадому да некаторых супрацоўнікаў TUT.BY прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Сілавікі таксама прыйшлі ў офіс кампаніі TUT.BY у будынку Omega Tow­er у Мінску. Камітэт дзяржкантролю паведаміў, што ў дачыненні да службовых асоб TUT.BY узбуджана крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). У 2019 годзе кампаніяй атрыманы статус рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій (ПВТ). Па дадзеных Дэпартамента фінансавых расследаванняў, TUT.BY атрымаў выручку, «не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў ПВТ».

    Мінінфарм абмежаваў доступ да інтэрнет-рэсурсаў TUT.BY.  Пазней сайт быў прызнаны экстрэмісцкім, а таксама новы праект на яго базе Zerkalo.io/

    Па справе TUT.BY был затрыманыя 15 нашых калег: Людміла Чэкіна, Марына Золатава, Вольга Лойка, Алена Талкачова, Анжэла Асад, Ірына Рыбалка, Марыя Новік, Ала Лапатка, Аляксандр Дайнека, Андрэй Аўдзееў, Сяргей Павалішаў, Дар’я Данілава, Кацярына Ткачэнка, Ірына Касцючэнка і Юлія Чарняўская.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці