• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На ўдзельнікаў трансляцыі марафону салідарнасці з палітвязнямі МУС завяло крымінальную справу

    Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі завяло крымінальную справу ў дачыненні да ўдзельнікаў прамой відэатрансляцыі дабрачыннага марафону салідарнасці з беларускімі палітвязнямі «Нам не ўсё адно!». Справа распачатая на падставе матэрыялаў, сабраных аператыўнікамі ГУБАЗіК.

    Міністэрства ўнутраных спраў РБ заяўляе, што падазраванымі з’яўляюцца каля 60 чалавек з ліку арганізатараў марафону і іх памочнікаў. Цяпер, як сцвярджаюць праўладныя следчыя, праводзіцца праца па высвятленні іншых асоб, якія данацілі падчас марафону.

    На дадзены момант следчыя ўзбудзілі крымінальную справу за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

    Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» відэакантэнт анлайн-марафону «Нам не ўсё адно!».

    Нагадаем, падчас маштабнай дабрачыннай акцыі, якая праводзілася напрыканцы ліпеня 2023 года і якую падтрымалі больш за дваццаць незалежных медыяў (БАЖ таксама далучаўся да яе), удалося сабраць 574 617 еўра.

    Як распавяла БАЖ ініцыятарка анлайн-марафону Вольга Гарбунова, больш за 200 тысяч еўра з агульнай сумы, сабранай напрацягу 12-гадзіннай акцыі «Нам не ўсё адно!», пералічаныя арганізацыям і фондам. А тыя ў сваю чаргу найбліжэйшым часам перададуць дапамогу палітвязням і іх блізкім. Паводле слоў спадарыні Гарбуновай, падтрымка ўжо аказана дзясяткам людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі.

    Чытайце яшчэ:

    Ольга Горбунова: «Десятки людей уже получили помощь, собранную во время онлайн-марафона»

    «Не нужно арестовывать всех. Достаточно заставить большинство журналистов замолчать». Представитель организации «Индекс цензуры» — о ситуации в Беларуси

    Гайд по легализации и «паспортам иностранцев» в Литве и Польше

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці