• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На суд да Ігара Бублікава не пусцілі журналістаў

    Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 1 кастрычніка распачаў адміністрацыйны працэс па справе рэдактара NewGrodno.by, сябра ГА “БАЖ” Ігара Бублікава (Рэмзіка).

    Падтрымаць Ігара ў судзе прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек: калегі, сябры гарадзенскай суполкі ГА “БАЖ”, грамадскія актывісты і чытачы NewGrodno.by.

    Але іх чакала неспадзянка — міліцыянты  забаранілі ўваходзіць у памяшканне суда ўсім апроч удзельнікаў працэсу: самога Ігара Бублікава і журналісткі TUT.by  Вольгі Камягінай, якая была заяўленая на судзе ў якасці сведкі.

    Ігар Бублікаў кажа, што працэс за зачыненымі дзвярыма доўжыўся каля дзесяці хвілін. “Я задаў некалькі пытанняў Вользе Камягінай, затым у мяне запыталі, дзе і калі я рэгістраваў свой рэсурс. Пасля гэтага суддзя абвесціла перапынак у працэсе”, — распавёў журналіст.

    Наступнае пасяджэнне ў судзе прызначанае на 7 кастрычніка аб 11‑й гадзіне. На яго Бублікаў плануе прыйсці з адвакатам, таксама намераны патрабаваць адкрытага слухання працэсу.

    Вольга Камягіна выказала здзіўленне, што суддзя не мела да яе ніякіх пытанняў:

    “Суддзя не задала мне ніводнага пытання. Задаваў іх толькі Ігар, які пацікавіўся, як і дзе адбылося яго затрыманне, ці былі на нас камізэлькі з надпісам “Прэса”. Мяне затым адпусцілі, а яго пакінулі”.

    Нагадаем, рэдактара  NewGrodna.by Ігара Бублікава затрымалі супрацоўнікі міліцыі 27 верасня падчас асвятлення вулічнай акцыі пратэсту ў Гродне. У дачыненні да яго завялі адміністрацыйную справу паводле арт. 23.34 КаАП, абвінаваціўшы ва ўдзеле ў несанкцыянавай вулічнай акцыі, і амаль суткі пратрымалі пад вартай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці