На сайт газеты “Новы Час” адбываецца DoS-атака
22 сакавіка 2017
На сайт недзяржаўнай газеты “Новы Час” адбываецца DoS-атака, сайт працуе з перабоямі.
— Пакуль мы не ведаем, адкуль адбываецца атака і з чым яна звязана. Нашы праграмісты спрабуюць справіцца з сітуацыяй. Аднак мы мяркуем, што сённяшні напад — гэта трэніроўка нейкіх сіл перад 25 сакавіка, — распавяла прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” галоўны рэдактар выдання Аксана Колб.
Нагадаем, учора стала вядома пра вяртанне “Новага Часу” ў дзяржаўныя сеткі распаўсюду “Белсаюздрук” і “Белпошта”, што стала вынікам дзесяцігадовых намаганняў рэдакцыі і сустрэчы рэдактара “Народнай Волі” Іосіфа Сярэдзіча з Аляксандрам Лукашэнкам.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Пачаўся завочны суд над былымі супрацоўніцамі Tut.by Вольгай Лойка, Аленай Талкачовай і Кацярынай Ткачэнка
15.07.2024
У праваабарончым асяроддзі маюць панаваць альтруізм і памкненне дапамагаць адно адному, а не канкурэнцыя і змаганне міжсобку — аргкамітэт прэміі
10.12.2023
Праект Белсату «Вот так» прызналі інаагентам ў Расіі
27.01.2024
CPJ заклікае да неадкладнага вызвалення журналіста Андрэя Толчына
22.03.2024