• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуратура прызнала, што газета «Лепельскі край» распаўсюджвала «экстрэмісцкія» матэрыялы

    Але нікога ў рэдакцыі дзяржаўнай раённай газеты за гэта не пакаралі. Хаця вядомыя прэцэдэнты, калі ў падобных акалічнасцях недзяржаўныя выданні штрафавалі на астранамічныя сумы.

    Лепельски край узяў фотаздымак TUT.by

    Раёнка «Лепельскі край» для ілюстрацыі свайго матэрыялу выкарыстала вядомы здымак TUT.by

    Фотаздымкі з вадзяным знакам «экстрэмісцкага» партала заўважыў чытач

    У пракуратуру Лепельскага раёна звярнуўся віцебскі актывіст Дзмітрый Карняенка, калі заўважыў, што сайт раённай газеты ілюструе свае матэрыялы фотаздымкамі з подпісам «TUT.BY». У звароце да пракурора Лепельскага раёна ён пералічыў пяць такіх выпадкаў, прывёўшы спасылкі на стары сайт выдання.

    «Нягледзячы на тое, што цяпер адрас сайта газеты іншы, і што гэта спасылкі на даўнія артыкулы, яны могуць быць адкрытыя кім заўгодна. Адпаведна, мае месца такі самы выпадак «распаўсюду экстрэмізму» як тыя, за каторыя людзей судзяць, штрафуюць і нават арыштоўваюць «на суткі». Я заўважаў падобнае і раней, звяртаўся непасрэдна ў рэдакцыю, там нешта выдалялі, але рабілі гэта абыяк. Шмат «экстрэмізму» — а гэта і фотаздымкі, і спасылкі і цытаты з так званай «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі» заставалася на сайце, і нікога гэта не бянтэжыла. Хаця шэраговых беларусаў, падкрэсліваю, за падобнае бязлітасна караюць», — патлумачыў свой учынак Дзмітрый Карняенка.

    У звароце да пракурора раёна ён папрасіў даць ацэнку адпаведным публікацыям і прыцягнуць да адказнасці тых, хто парушыў заканадаўства — часткі 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў).

    Пракурор Лепельскага раёна прызнаў факты парушэння заканадаўства. Але адказаў, што пакараць няма каго

    Днямі Дзмітрый Карняенка атрымаў адказ з Лепельскай раённай пракуратуры за подпісам пракурора раёна, саветніка юстыцыі Віталя Жігімонта. У лісце пракурор паведамляе, што рэдактарцы выдання Яне Міснік накіраванае прадпісанне ліквідаваць парушэнні заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму, і што яно выкананае ў поўным аб’ёме.  Каб не займацца праверкамі кантэнту, рэдакцыя зрабіла прасцей: доступ да архіўнай версіі сайта (https://old.lepel-kraj.by/) проста закрылі. Цяпер на гэтай старонцы чытачоў сустракае надпіс «Сайт знаходзіцца на рэканструкцыі».

    Што да пакарання тых, хто парушыў заканадаўства, то Віталь Жыгімонт тлумачыць: «Пасадовая асоба, адказная за вядзенне архіўнай версіі сайта, звольненая з рэдакцыі. У сувязі з гэтым прыцягненне яе да дысцыплінарнай адказнасці цяпер не магчымае». Але, паведамляе пракурор раёна, скарга актывіста накіраваная ў Лепельскі РАУС. І  там будуць вырашаць пытанне наконт прыцягнення вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці.

    Нагадаем, што летась была звольненая ранейшая рэдактарка лепельскай «раёнкі» Святлана Вазняк, на месца якой 12 кастрычніка мінулага года прызначылі цяперашнюю кіраўніцу выдання Яну Міснік. Прайшлі «чысткі» і ў рэдакцыйным калектыве, у выніку якіх звольнілі некалькі супрацоўнікаў з недастаткова «крыштальнымі» ідэалагічнымі поглядамі.

    Недзяржаўныя выданні жорстка караюць за падобныя «пралікі». Прыклад — Hrodna.life

    19 сакавіка 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Гродна паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП быў прызнаны вінаватым дырэктар і галоўны рэдактар гарадскога партала Hrodna.life Аляксей Шота. Суддзя Наталля Козел зачытала два пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Паводле абодвух, Аляксей (як фізічная асоба і юрыдычная асоба) размясціў тры матэрыялы за красавік і чэрвень 2020 года, якія змяшчалі спасылкі або лагатып Telegram-канала, прызнанага экстрэмісцкім. Рэдактару прызначылі штраф памерам  400 базавых велічыняў (11 600 рублёў) як прадстаўніку арганізацыі. І яшчэ 25 базавых велічынь (725 рублёў) — як фізічнай асобе — паводле артыкула  17.11 КаАП (у рэдакцыі 2003 года). Да ўсяго, канфіскавалі рэдакцыйны ноўтбук.

    На той час, калі матэрыялы публікаваліся на Hrodna.life, згаданы ў справе Telegram-канал не быў прызнаны «экстрэмісцкім». Але суддзі гэты аргумент галоўнага рэдактара не прынялі. Абскардзіць рашэнне раённага суда ў Гродзенскім абласным судзе таксама не ўдалося. Таксама абласны суд адмовіў Аляксею Шоту ў магчымасці заплаціць гіганцкі штраф у растэрміноўку.

    3 чэрвеня 2021 года адбыўся суд над Ірынай Новік, рэдактаркай спецпраектаў Hrodna.life. Яе таксама аштрафавалі на 25 базавых велічыняў (725 рублёў) па адміністрацыйнай справе  за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Да судовага працэсу жанчыну трое сутак трымалі пад вартай у ІЧУ. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці