На рахунак Сьледчага камітэту паступілі 110 тысяч рублёў ад сваякоў супрацоўнікаў «Прэс-клюбу»
Родныя арыштаваных у справе «Прэс-клюбу» пералічылі на рахунак СК 110 тысяч рублёў. Такім чынам яны кампэнсавалі шкоду, нібыта нанесеную ад дзейнасьці культурна-асьветніцкага праекту.
Дыскусія ў «Прэс-клюбе», архіўнае фота
Пра тое, што 6 студзеня на рахунак Сьледчага камітэту родныя затрыманых супрацоўнікаў «Прэс-клюбу» пералічылі амаль 110 тысяч рублёў, Свабодзе расказала дачка Юліі Слуцкай, Аляксандра.
«Сёньня мы ўнесьлі плацёж на рахунак Сьледчага камітэту, — расказала Аляксандра Слуцкая. — Гэта называецца „забесьпячэньне пагашэньня нанесеных стратаў“ — 109 769 рублёў. Такая сума фігуруе ў матэрыялах справы. У кампэнсацыі сродкаў удзельнічалі родныя ўсіх затрыманых».
Па словах Аляксандры Слуцкай, кампэнсацыя сродкаў не азначае прызнаньня віны абвінавачанымі.