• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На пляменніка прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва справу завялі па матывах інтэрв’ю яго дзядзькі

    Справу аб падрыхтоўцы Сяргея Кісялёва да ўдзелу ў баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны завялі пасля інтэрв'ю яго дзядзькі, прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва. Пра гэта 27 лютага паведамілі на судовым пасяджэнні ў Мюнхене, перадае карэспандэнт RTVI з залы суда.

    Інтэрв’ю Дзмітрыя Кісялёва, дзе журналіст распавёў, што яго пляменнік Сяргей Кісялёў ваяваў на Данбасе, выйшла вясной 2016 года.

    На гэты артыкул звярнуў увагу прадстаўнік Федэральнага ведамства крымінальнай паліцыі пры консульстве Германіі ў Кіеве. Пасля яго і пачалася праверка, якая прывяла да крымінальнай справы, паведаміў на слуханнях афіцэр паліцыі, які выступіў у якасці сведкі.

    Сяргея Кісялёва, які з’яўляецца грамадзянінам Германіі, абвінавачваюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны. Ён прызнаўся ў злачынстве, але заявіў, што нікога не забіваў.

    Абвінавачванне адзначае, што потым супраць Кісялёва могуць завесці яшчэ адну справу — ужо за ўдзел у баявых дзеяннях.

    Расследаванне ў дачыненні да Сяргея Кісялёва ўлады Германіі пачалі ў канцы 2017 года. Вясной 2018 года паліцыя атрымала еўрапейскі ордэр на яго арышт. Яго затрымалі ў Балгарыі і адправілі ў Германію. Судовы працэс над Кісялёвым праходзіць у Вышэйшым зямельным судзе Мюнхена.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці