• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На мяжы затрымалі 47 асобнікаў справаздачы праваабаронцаў (ДАПОЎНЕНА)

    Як паведаміў сайт spring96.org, 13 сакавіка на літоўска-беларускім памежным пераходзе Каменны Лог мытнікі затрымалі агляд-хроніку «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе» і яго англамоўны варыянт «Situation of Human Right in Belarus in 2014» – усяго 47 асобнікаў.

    Асобнікі агляду-хронікі перавозіў на сваім асабістым аўтамабілі смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў.

    “Старшы інспектар Ашмянскай мытні А. Шумскі склаў Акт мытнага дагляду аўтамабіля і Акт адбору проб і ўзораў тавараў для асабістага карыстання, якія перамяшчаліся з Літвы ў Беларусь. 47 асобнікаў выдання, хутчэй за ўсё, будуць накіраваныя на экспертызу, якая павінна ўстанавіць, ці можна ўвозіць у Беларусь гэтыя кнігі”, – піша spring96.org.

    Штогадовую Агляд-хроніку “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе” выдае Праваабарончы цэнтр “Вясна” на падставе аглядаў з сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

    Летась ГА “БАЖ” налічыла як мінімум 5 выпадкаў вынятку друкаванай літаратуры на мяжы, два з іх тычыліся справаздач праваабарончых арганізацый (прыватнай культурна-асветніцкай установы “Платформа інавэйшн”, а таксама РПГА “БХК” і The Equal Rights Trust). Падрабязней пра гэтыя ды іншыя выпадкі – тут.

    Пра яшчэ адзін нядаўні выпадак паведаміла 16 сакавіка Радыё «Свабода». На польска-беларускай мяжы 14 сакавіка мытнікі забралі ў гісторыка Паліны Шарэнда-Панасюк, якая ехала з Варшавы цягніком, 5 асобнікаў кнігі «Гістарычныя гарадскія ансамблі ў часы перамен» – зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канфэрэнцыі ў Польшчы ў 2014 годзе. Пазней Брэсцкая мытня паведаміла рэдактарцы кнігі Ірыне Лаўроўскай, што «кнігі забралі на экспертызу ў спецыяльныя службы». Колькі будзе доўжыцца экспэртыза, мытнікі не ўдакладнілі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці