• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На кіраўнікоў сайта «Медыя-Палессе» завялі крымінальную справу. Каментар Святланы Гарда

    Іх абвінавачваюць ва злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, нібыта абвінавачаныя на працягу двух гадоў не рабілі падатковыя выплаты і абавязковыя адлічэнні ў ФСАН і Белдзяржстрах.

    Рэдакцыя даведалася пра гэтыя абвінавачванні з сайта абласной пракуратуры.

    Супраць дырэктара і заснавальніка незалежнага партала «Медыя-Палессе» ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 424 КК РБ (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі), паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкаю на прэс-службу Генеральнай пракуратуры.

    Як расказалі ў пракуратуры, падставай зрабіліся вынікі фінансавай праверкі. Правяральнікі прыйшлі да высновы, што кіраўніцтва медыя плаціла некаторым супрацоўнікам «зарплаты ў канвертах» і, адпаведна, не рабіла адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і Белдзяржстрах. У выніку дзяржаве была нанесена «шкода ў суме звыш 10 тысяч рублёў».

    Пры гэтым у пракуратуры не хаваюць, што фінансавай праверцы папярэднічалі спробы заклікаць медыя «да выпраўлення сітуацыі» — прымусіць яго выбарачна падаваць інфармацыю.

    У прэамбуле да паведамлення пра новую крымінальную справу пракуратура нагадвае, што ўладальніка рэсурсу ў 2020–2021 гадах 4 разы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за «публікацыю недакладных звестак, накіраваных на нагнятанне абстаноўкі і фарміраванне ў грамадскасці негатыўнага стаўлення да ўлады, а ў асобных выпадках — экстрэмісцкіх матэрыялаў».

    У ліпені 2021 года дома ў галоўнай рэдактаркі Святланы Гарда, а таксама ў ключавых супрацоўнікаў і ў офісе «Медыя-Палесся» прайшлі вобшукі. Офіс партала знаходзіцца ў Лунінцы, ператрусы праходзілі таксама і ў Пінску. У журналістаў забралі сродкі сувязі і носьбіты інфармацыі. А ў верасні 2021 года доступ да сайта быў заблакаваны.

    Каментар рэдактара сайта «Медыя-Палессе» Святланы Гарда:

    — «Медыя-Палессе» спрабавалі закрыць за «нагнятанне абстаноўкі і фармаванне ў грамадскасці негатыўнага стаўлення да ўлады» (пракуратура па нашым запыце так і не прадставіла ніводнай публікацыі, якая б пацвярджала гэта), спрабавалі задушыць штрафамі, чатыры разы прызнаючы вінаватымі «ў пагрозе нацыянальнай бяспецы краіны» за праўдзівыя публікацыі

    Але мы выжылі. І будзем жыць.

    Я чакала крымінальнай справы, толькі не магла ведаць, па якім артыкуле яна будзе, таму што ператрусы дома і ў офісе праводзіліся ў рамках справы «Акт тэрарызму». З гэтым не атрымалася. Вырашылі — за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі… На створаным мною ж прадпрыемстве.

    Звяртаюся да вас, шаноўныя чытачы. Крымінальны пераслед ніяк не адаб’ецца на працы нашага партала. Хаця сайт заблакаваны, вы ведаеце, што ён працягвае сваю працу праз сістэму VPN.

    І далей мы будзем выконваць сваю місію: аб’ектыўна інфармаваць вас пра падзеі ў рэгіёне. Значнасць праўдзівай інфармацыі ўзрасла ў гэты момант, калі з нашай зямлі вядуцца абстрэлы суседняй Украіны, калі ахвярамі можа стаць кожны, у каго над галовамі праносяцца ракеты.

    Многія мае калегі, некаторыя больш за год, сядзяць у турмах па надуманых артыкулах, а на самой справе — за прафесію. Я на волі і ў бяспецы. І буду працягваць працаваць за іх і за сябе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці