На кінафестывалі «Bulbamovie» перамог дакументальны фільм журналісткі Таццяны Свірэпы
Дакументальны фільм «Беларусь 23.34» распавядае пра беларускія пратэсты 2020 года. Фільм зняты на аснове 25 інтэрв'ю з ахвярамі і хронікі тых часоў.
Як распавёў ТГ-канал «Священный Белавуд», узнагародзіла праект Польская дзяржаўная фільматэка. Рэжысёрка Таццяна Свірэпа атрымала грашовы прыз у памеры 15 тысяч злотых, а таксама магчымасць скарыстацца архівам Польскай кінатэцы для сваіх новых фільмаў.
Улады хочуць адабраць стары дамен. Мы змянілі пошту і сайт!
У «Беларусь 23.34» паказаны шлях затрыманага на акцыі пратэсту: марш і затрыманне, паездка ў турэмным грузавіку, рэгістрацыя ў аддзяленні міліцыі, суд, турма, вызваленне і асэнсаванне перажытага.
Фільм здымалі яшчэ ў Беларусі ў студзені-лютым 2021 года. Як распавядала ў колішнім інтэрв’ю БАЖ Таццяна Свірэпа, у каманды было пяць здымачных дзён і 30 герояў.
— Гэта былі нервовыя здымкі. Людзі ішлі проста па чарзе, мы задавалі ім пытанні па шаблону і запісвалі інтэрв’ю. У нас штодзень быў запіс гісторый, гісторый пра катаванні шасці чалавек. Я кансультавалася з праваабаронцамі з «Вясны» падчас падрыхтоўкі да здымак, і яны сказалі, што трэба працаваць у партнёрстве з псіхолагам. Псіхолаг прысутнічаў на здымачнай пляцоўцы, сачыў за тым, каб ніхто не «выляцеў». Дарэчы, пасля нашага фільма некалькі герояў пайшлі на тэрапію.
Пасля здымак у хуткім часе рэжысёрка з’ехала з Беларусі.
Чытайце яшчэ:
Рэжысёрка стужкі «Беларусь 23.34» Таццяна Свірэпа: Я не маю адукацыі ў сферы кіно, таму ўсё раблю метадам спробаў і памылак
Былога відэааператара Андрэя Толчына вінавацяць у экстрэмізме
Крызіс даверу ці крызіс аўдыторыі? Гарачая спрэчка наконт «паразы ў інфармацыйнай вайне»