• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На блогера Ігара Лосіка завялі крымінальную справу за арганізацыю масавых беспарадкаў

    На затрыманага 25 чэрвеня адміністратара суполкі «РБ головного мозга» і фрылансэра-кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка завялі крымінальную справу па артыкуле за арганізацыю масавых беспарадкаў, паведаміла Свабодзе жонка затрыманага Дарʼя Лосік.​

    Паводле крымінальнага артыкула 342 Ігару Лосіку пагражае да трох гадоў турмы.

    Ігар Лосік знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна ў Менску.

    «Патэлефанаваў дзяжурны сьледчы і распавёў, што далі дзяжурнага адваката», — напісала Свабодзе Дарʼя Лосік.

    Ігара Лосіка затрымалі 25 чэрвеня пасьля ператрусу ў яго кватэры.

    На канал «РБ головного мозга» падпісана 167 тысяч чалавек. Ён актыўна асьвятляе падзеі вакол маючых адбыцца выбараў прэзыдэнта Беларусі, у тым ліку апошнія затрыманьні падчас «ланцуга салідарнасьці» ў Менску і іншых гарадах 18 і 19 чэрвеня. На гэтых акцыях людзі патрабавалі вызваліць з‑пад варты кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда, а таксама відэаблогера Сяргея Ціханоўскага. Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», па краіне за чатыры дні было затрымана больш за 360 чалавек.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці