На Baj.by абрынулася моцная хакерская атака
19 студзеня 2017
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Днём 18 студзеня на сайт ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” невядомыя хакеры правялі моцную DoS-атаку. Вечарам 18 студзеня сайт не працаваў. Цяпер праграмісты вырашылі праблему. Але атака на сайт працягваецца.
З невядомых ip-адрасоў на сайт масава дасылаліся памылковыя запыты, у выніку чаго сервернае абсталяванне пачало не вытрымліваць нагрузку. Працу сайта ўдалося аднавіць, прымусова закрыўшы некаторыя формы зваротнай сувязі на сайце.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прыносіць чытачам прабачэнні за ўзніклыя нязручнасці і разглядае магчымасць звароту ў праваахоўныя органы ў выпадку паўтарэння нападу.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Какие хэштеги используют популярные белорусские тиктокеры?
27.05.2024
Рак, рэмісія і жаночыя мары: выйшаў фільм пра барацьбу вядомых беларускіх журналістак з анкалогіяй
15.10.2024
Plan B. заблакавалі ў Расіі
14.02.2024
«Это легально?» В Польше обратили внимание на проект белорусской пропаганды для поляков
29.01.2024