• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На АНТ не ведаюць, калі пакажуць скандальнае ток-шоу «Час пакажа» пра Беларусь

    24 лістапада ў праграме "Час пакажа" ("Время покажет") на расійскім Першым канале абмяркоўвалі гісторыю Беларусі. Вядучы Арцём Шэйнін увесь час спрабаваў правесці паралелі паміж сітуацыяй у Беларусі і ва Украіне. А запрошаны ў студыю журналіст Сяргей Строкань заявіў, што абедзьве краіны "спрабуюць выкарыстоўваць гісторыю як кубік Рубіка, складаючы той пазл, які патрэбны".

    https://baj.media/sites/default/files/event/text-images/vremia.jpeg

    «Час пакажа» выходзіць на Першым канале штодня з панядзелка па пятніцу. Таксама шоу паказваюць па беларускім тэлеканале АНТ, але не дзень у дзень, а з затрымкай. З якой — не ведаюць нават самі тэлевізіёншчыкі. «С затрымкай, так, але з якой — у нас інфармацыі няма. Таму, калі ў эфіры будзе ўчорашні выпуск — мы не падкажам. Што ў эфіры ёсць — то і ёсць, што пойдзе — то і паставім», — распавялі Еўрарадыё ў праграмнай дырэкцыі АНТ.

    Сёння трансляцыя шоу «Час пакажа» запланаваная ў праграме АНТ на 14:10.

    Стужынская пра расійскае ток-шоу: «Гэта быў проста жах. Я патрапіла ў нейкую дзікунскую сітуацыю»

    Алег Трусаў: У маёй кнізе няма цытат, якія зачытвалі на расійскім ТБ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці