На аглядальніцу «Новай газеты» Алену Мілашыну і адвакатку Марыну Дубровіну здзейснены напад у Грозным
У Грозным, 6 лютага, прыкладна ў 23:20, каля ўваходу ў гатэль "Кантынент» быў здзейснены напад на аглядальніцу «Новай газеты» Алену Мілашыну і вядомую адвакатку Марыну Дубровіну.
Адвакат Дубровіна была збітая. Напад здзейснілі невядомыя мужчыны і жанчыны ў холе гасцініцы і ля ўваходу ў гасцініцу. У асноўным, білі менавіта жанчыны, рукамі і нагамі, паведамляе «Новая газета».
Тыя, хто нападаў здымалі свае дзеянні на камеру.
Мілашына і Дубровіна прыбылі ў Грозны на суд па справе Іслама Нуханова. Яны зафіксавалі траўмы і падаюць заяву ў праваахоўныя органы Чачні.
Іслам Нуханаў увосень 2019 года быў затрыманы супрацоўнікамі чачэнскай паліцыі. Ён зняў і выклаў 31 кастрычніка на YouTube відэаролік пра «чачэнскую Рублёўку» — элітны пасёлак ў цэнтры Грознага, дзе жывуць сваякі і бліжэйшае асяроддзе Рамзана Кадырава. За сваё жаданне паказаць, як у беднай рэспубліцы жывуць багатыя чыноўнікі, Іслам Нуханов тут жа паплаціўся. За «злачынства» супраць чачэнскай ўлады бацьку Іслама Нуханава заявілі, што яго сын зараз сядзе ў турму «не менш, чым на 10 гадоў».
Марына Дубровіна — адна з адвакатаў, якая абараняла ў судзе вядомага чачэнскага праваабаронцу, кіраўніка Грозненскага аддзялення “Мемарыялу” Аюба Ціціева. Алена Мілашына асвятляла гэты гучны крымінальны працэс.