• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МЗС Польшчы пацвердзіла скарачэнне фінансавання тэлеканала «Белсат»

    Міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі пацвердзіў скарачэнне фінансавання тэлеканала «Белсат», паведамляе выданне bankier.pl.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/cms-image-000028994_0.jpg

    Па яго словах, прычынай скарачэння фінансавання «Белсата» сталі павелічэнне выдаткаў на польскія консульскія службы і павышэнне выдаткаў на падтрымку сірыйскіх бежанцаў. «Я не хачу, але вымушаны», — заявіў Вашчыкоўскі, кажучы пра скарачэнне фінансавання для тэлеканала.

    Ён падкрэсліў, што польскі ўрад з’яўляецца не ўладальнікам «Белсата», а толькі адным з донараў. «Белсат» мае магчымасць рэфармавацца, шукаць іншых донараў», — сказаў Вашчыкоўскі.

    Пра тое, што МЗС Польшчы скарачае на дзве траціны фінансаванне «Белсата» і аб магчымым пераводзе тэлеканала на рускамоўнае вяшчанне паведаміла 15 снежня польскаму выданню wPolityce.pl дырэктар «Белсата» Агнешка Рамашэўска-Гузы. Навіна выклікала шырокі грамадскі рэзананс у Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці