• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мы вернем фінансаванне «Белсату», — маршалак Сенату Польшчы

    Кіраўнік польскага Сенату Станіслаў Карчэўскі ў інтэрв’ю выданню «Rzeczpospolita» заявіў, што будуць уведзеныя папраўкі, якія дазволяць прафінансаваць дзейнасць «Белсату» «паводле ранейшых варункаў».

    Журналіст выдання «Rzecz­pospoli­ta» запытаў Станіслава Карчэўскага, ці не ёсць памылкаю змяншэнне фінансавання «Белсату».

    «Сенат увядзе папраўкі. Аднак меркаванні падзеленыя. Тэлебачанне «Белсат» мусіць функцыянаваць. Шаную здабытак дырэктаркі Агнешкі Рамашэўскай-Гузы ды ейнага калектыву, бо гэта добрая праца. Гэтае тэлебачанне мусіць быць фінансаванае такім чынам, каб магло свабодна і незалежна функцыянаваць. У Сенаце мы вернем фінансаванне «Белсату», каб сёлета канал мог працаваць паводле ранейшых варункаў», — заявіў марашалак Сенату.

    Тэлеканалу нічога не пагражае: дырэктарка «Белсату» пасля сустрэчы з кіраўніцаю польскага ўраду

    Рада БАЖ: «Белсат» стаў адным са значных элементаў нацыянальнай сістэмы СМІ

    Што такое «Белсат» і колькі беларусаў яго глядзіць?

    18 снежня міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрв’ю выданню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў замежжа.

    Інфармацыя пра закрыццё «Белсату» выклікала буру дыскусіяў у беларускіх і ў польскіх медыях. Дырэктарка тэлеканалу Агнешка Рамашэўская-Гузы за апошнія дні дала некалькі інтэрвʼю польскім выданням, у якіх патлумачыла, чаму лічыць змяншэнне фінансавання каналу памылкаю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці