• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Мы будзем і далей прыкладаць намаганні, каб дамагчыся вашай свабоды». Спецпрадстаўнік ЕС па правах чалавека звярнуўся да беларускіх журналістаў у зняволенні

    Адкрыты ліст да журналістаў ды медыяменеджараў, зняволеных у Беларусі, ад Эймана Гілмара, Спецыяльнага прадстаўніка ЕС па правах чалавека.

    21 траўня адзначаецца Дзень палітычных зняволеных у Беларусі.

    Шаноўныя беларускія журналісты і працаўнікі СМІ,

    У гэты дзень мы ўспамінаем Вітольда Ашурка і заклікаем да расследавання абставін і прычыны яго смерці ў турме.

    Таксама Еўрапейскі саюз памятае пра вашае зняволенне і вашыя пакуты. Мы хацелі б запэўніць вас, што мы працягваем пры кожнай магчымасці звяртаць увагу да ўсіх, хто зняволены ў Беларусі за выкананне сваёй працы журналіста ці за выказванні пра палітычную сітуацыю ў Беларусі.

    На працягу апошніх некалькіх месяцаў мы звяртаем увагу ўлад Беларусі і ўсяго свету на цяжкія ўмовы ўтрымання, у якіх вы знаходзіцеся.

    Мы зноў заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітзняволеных. Ваша працяглае турэмнае зняволенне дэманструе не сілу рэжыма Лукашэнкі, а яго слабасць, бо такі рэжым баіцца праўды і не можа існаваць разам са свабодай слова.

    Я ўсведамляю, як цяжка вам, вашым сем’ям і сябрам. Я хачу, каб вы ведалі, што ваша еўрапейская сям’я падтрымлівае вас у імкненні да дэмакратыі. Я ўпэўнены, што гэтыя намаганні будуць паспяховымі.

    Зычу вам усяго найлепшага і запэўніваю, што мы працягнем прыкладаць намаганні, каб абараніць вашу свабоду.

    З павагай,

    Эйман Гілмар,

    Спецыяльны прадстаўнік ЕС па правах чалавека

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці