• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Муж палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай звярнуўся да Офісу Ціханоўскай

    Аляксандр Лойка лічыць, што Офіс Святланы Ціханоўскай за два гады не наблізіў Беларусь да развязання праблемы палітвязняў.

    Муж палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай Аляксандр Лойка лічыць, тое, што прапануе штаб Ціханоўскай і іншыя дэмакратычныя дзеячы, не працуе.

     «Усе кажуць, што павінныя пачацца перамовы. І тое, што павінен, на мой погляд, – і не толькі на мой погляд – зрабіць штаб, гэта звярнуцца да дыпламатаў, звярнуцца ў першую чаргу да кіраўніцтва ЗША з прапановай, каб дыпламаты зноў вярнуліся ў Беларусь, і пачаліся перамовы», — гаворыць ён.

    Аляксандр таксама паразважаў пра ўплыў санкцыяў на рэжым: «Колькі ў свеце краінаў, на якія накладзеныя санкцыі? Паўночная Карэя, Іран, на які накладзеныя санкцыі больш за 40 год, Венесуэла. І што? Дзесьці абрынуўся рэжым?».

    Ірына Слаўнікава асуджаная да 5 гадоў калоніі за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім».

    Чытайце яшчэ:

    «А хто робіць свет лепшым? Ідэалісты», – размова пра Нобелеўскую прэмію і справу, якая больш за працу

    Затрымалі былую журналістку Ларысу Шчыракову. Яе сын-падлетак у сацыяльным прытулку

    “Сохранение исторической памяти”: анализ белорусского законодательства и международных стандартов

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці