• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МУС выдаткуе $57 тысяч на новыя дыктафоны і відэакамеры (у тым ліку GoPro)

    Дэпартамент фінансаў і тылу МУС закупляе відэа- і аўдыяабсталяванне на суму 148 тысяч 900 беларускіх рублёў. Усяго за гэтыя грошы (дарэчы, каля 57 тысяч долараў па цяперашнім курсе) міліцыя плануе набыць 92 відэакамеры і 54 дыктафоны.

    У заяўцы пазначаны прыкладныя мадэлі камер, якія падыдуць міліцыянерам. Прыведзенаму апісанню відеапрылад адпавядаюць лічбавыя відэакамеры «Pana­son­ic HC-W580», «Pana­son­ic HC-V380» альбо іх аналагі. Гэта камеры, падобныя да тых, што так званыя «ціхары» — супрацоўнікі ОУС у цывільным адзенні — выкарыстоўваюць на пратэставых акцыях, каб здымаць мітынгоўцаў.

    Pana­son­ic HC-W580 / Shop.by

    Таксама сілавікам патрэбны даражэйшыя мадэлі. Напрыклад, адпавядаюць заяўкам камера «Sony Handy­cam FDR-AX53», цана на якую вагаецца каля 3 тысяч рублёў, і камера «Pana­son­ic AG-UX180», арыенціровачны кошт якой — каля 6 тысяч рублёў. «Pana­son­ic AG-UX180» — гэта «мадэль прэміум-класа серыі UX», якая падтрымлівае прафесійныя функцыі і вылучаецца тэхнічнымі характарыстыкамі «для самых патрабавальных карыстальнікаў». Можа, МУС надумаў завесці б’юці-блог? Або запісваць выбачэнні правапарушальнікаў цяпер будуць у якасці 4К?

    Pana­son­ic AG-UX180 / Яндэкс.Маркет

    Таксама прадстаўнікам МУС спатрэбілася экшн-камера накшталт «GoPro HERO5 Ses­sion». Экшн-затрыманні і экшн-разгоны пратэстоўцаў патрабуюць адпаведнага відэаабсталявання?

    16 верасня МУС асобнай заяўкай таксама размясціў тэндар на куплю гуказапісвальнага абсталявання — ад простых да прафесійных прылад. У многіх заяўках месцам пастаўкі тавару пазначаны Дзяржынск. У тэлеграм-чаце горада перапалохаліся, маўляў, навошта столькі ўсяго ў Дзяржынску?

    Як пракаментаваў Еўрарадыё прадстаўнік Дэпартамента фінансаў Павел Сілівончык, «камеры будуць выкарыстоўвацца па прамым прызначэнні. Для здымкі». А ў Дзяржынск абсталяванне прывезлі таму, што там знаходзіцца склад МУС: «Гэта для ўсёй рэспублікі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці