• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мукавозчыка прызналі… найлепшым аглядальнікам краіны

    Пераможцам у намінацыі «Найлепшы аглядальнік» нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара» стаў спецыяльны карэспандэнт газеты «Советская Белоруссия» Андрэй Мукавозчык.

    Яму ўручылі статуэтку — сімвал конкурсу «Залатая Літара» на цырымоніі ўшанавання пераможцаў і лаўрэатаў.

    Аглядальнік «Савецкай Беларусі», ураджэнец Новасібірска Андрэй Мукавозчык вядомы сваімі адыёзнымі калонкамі — адзін з апошніх рэліктаў дзяржпрапаганды ўзору канца 1990‑х — пачатку 2000‑х. Такія «пропаведзі» зніклі з тэле- і радыёэфіру, іх амаль не засталося ў дзяржаўных газетах.

    У сваіх матэрыялах ён абрынаўся з крытыкай на інтэлігенцыю, цытаваў Сталіна, у здзеклівай манеры выкарыстоўваў беларускую мову і гэтак далей.

    Арганізатарам і заснавальнікам конкурсу выступае Міністэрства інфармацыі Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці