• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МТЗ уганараваў сябраў БАЖ

    Сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” сталі лаўрэатамі прэмій Мінскага трактарнага завода, якія гэтымі днямі адзначае 71-я ўгодкі ад дня заснавання. Уручэнне ўзнагарод адбылося ўвечары 27 мая на вялікай сцэне перад цэнтральнай прахадной МТЗ у прысутнісці тысяч завадчанаў і гасцей свята.

     

     

    Узнагароды журналістам уручаў генеральны дырэктаў ААТ “МТЗ” Фёдар Дамаценка. Сярод намінантаў былі прадстаўнікі як дзяржаўных, так і незалежных, як беларускіх, гэтак і замежных сродкаў масавай інфармацыі.

    Другое месца ў намінацыі “Інтэрнэт-рэсурсы” заняў партал TUT.BY, ганаровую грамату і кветкі атрымала сябра ГА «БАЖ» Алёна Андрэева. Як сказала вядоўца цырымоніі Вольга Рыжыкава, партал адзначаны “за прыгожае асвятленне лепшых момантаў у жыцці МТЗ”. “Заўжды прыемна працаваць з тымі, хто ўмее і хоча расправядаць пра сябе і апошнім часам робіць гэта ўсё лепш і лепш”, — сказала ў адказ Алёна Андрэева.

    За трэцяе месца ў намінацыі “Тэлебачанне” прыз атрымала тэлекампанія ВВС і яе журналіст, сябра БАЖ Таццяна Мельнічук. “У вас на заводзе працуюць вельмі прыгожыя і моцныя людзі. Давайце нам больш інфармацыйных нагодаў. Шчасця вам, здароўя, самага моцнага і сапраўднага сяброўства і вясны”, — падзякавала трактаразаводцаў журналістка.

    Прызам таксама быў адзначаны аператар інфармацыйнай кампаніі REUTER Уладзімір Косцін, які не змог прысутнічаць на цырымоніі, бо знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы.    

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці