• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МТІС замяніў расейскі канал ТНТ на ўкраінскі Kvartal TV

    Kvartal TV стварае студыя «Квартал-95», адным з заснавальнікаў якой быў цяперашні прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі.

    «Гэта забаўляльны канал для маладога і актыўнага гледача з добрым пачуцьцём гумару», — гаворыцца на сайце МТІС.

    Паводле інфармацыі Tut.by, у Менскіх тэлевізійных інфармацыйных сетак скончылася дамова на трансьляцыю ТНТ.

    МТІС — правайдэр інтэрнэту і тэлевізіі з паўмільёнам абанэнтаў у Менску.

    ТНТ — расейскі фэдэральны канал, які належыць «Газпрому». Паводле дасьледаваньня Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру, у 2017 годзе гэта быў восьмы паводле папулярнасьці канал у Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці