• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Мой фотасвет” ад гродзенскага фатографа Аляксандра Луцэнкі

    Сябра заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь "Фотаклуб “Гродна” Аляксандр Луцэнка прэзентаваў сваю выставу “Мой фотасвет”.

    Аляксандр Луцэнка — вядомы ў Гродне фатограф, які з’яўляецца акторам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

    Ён, апроч “службы” ў тэатры, здымае горад, вядомых асобаў і тэатральнае жыццё горада.

    “Мой фотасвет — гэта свет, які знаходзіцца вакол мяне, гэта тое прыгожае, што я бачу. Але зрэдку я фатаграфую не толькі прыгожае, таму што свет свораны не толькі з вельмі прыгожага, але і з агіднага. Гэта агульнае і называецца жыццём, — кажа Аляксандр Луцэнка. — Выстава “Мой фотасвет” — гэта і прырода, і дзеці, і дзявочыя партрэты. Але амаль не прадстаўлены мае тэатральныя працы. Гэта выстава стваралася і адбіраліся вельмі хутка, сумбурна. Яна паўстала дзякуючы намаганням старшыні нашага фотаклуба Аляксандра Ласмінскага».

    На адкрыццё выставы, якая будзе працаваць цягам бліжэйшых двух тыдняў,  прыйшлі гродзенскія фатографы і журналісты, а таксама асобы, што прадстаўленыя на здымках.

    Фота Аляксандра Саенкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці