“Мой фотасвет” ад гродзенскага фатографа Аляксандра Луцэнкі
Сябра заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь "Фотаклуб “Гродна” Аляксандр Луцэнка прэзентаваў сваю выставу “Мой фотасвет”.
Аляксандр Луцэнка — вядомы ў Гродне фатограф, які з’яўляецца акторам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
Ён, апроч “службы” ў тэатры, здымае горад, вядомых асобаў і тэатральнае жыццё горада.
“Мой фотасвет — гэта свет, які знаходзіцца вакол мяне, гэта тое прыгожае, што я бачу. Але зрэдку я фатаграфую не толькі прыгожае, таму што свет свораны не толькі з вельмі прыгожага, але і з агіднага. Гэта агульнае і называецца жыццём, — кажа Аляксандр Луцэнка. — Выстава “Мой фотасвет” — гэта і прырода, і дзеці, і дзявочыя партрэты. Але амаль не прадстаўлены мае тэатральныя працы. Гэта выстава стваралася і адбіраліся вельмі хутка, сумбурна. Яна паўстала дзякуючы намаганням старшыні нашага фотаклуба Аляксандра Ласмінскага».
На адкрыццё выставы, якая будзе працаваць цягам бліжэйшых двух тыдняў, прыйшлі гродзенскія фатографы і журналісты, а таксама асобы, што прадстаўленыя на здымках.
Фота Аляксандра Саенкі