• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    MOST — першы год. Рэдакцыя падводзіць вынікі года

    MOST — гэта каманда беларускіх журналістаў у вымушанай эміграцыі. "Мы стварылі медыя ў пачатку 2022 года, каб аб’яднаць беларусаў Беластока і стаць інфармацыйным мостам паміж Беларуссю і Польшчай", — піша рэдакцыя. 

    «За год мы выпусцілі некалькі сотняў тэкстаў і дзясяткі відэаінтэрв’ю. Расказвалі пра палітычных вязняў, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і пра жыццё беларусаў у Польшчы. Таксама мы падрыхтавалі дзясяткі гайдаў, якія дапамагаюць адаптавацца да жыцця ў Польшчы», — зазначаюць журналісты выдання.

    Год рэдакцыя працавала над развіццём пляцоўкі Medi­a­Port­Be­larus, якую стварылі для беларускіх журналістаў у Беластоку.

    «За гэты перыяд пляцоўка стала домам не толькі для прадстаўнікоў медыя, але і для многіх беларускіх актывістаў і дзеячаў. У каворкінгу адбываліся культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы, праходзілі дыскусіі і паказы фільмаў», — ганарацца ў рэдакцыі.

    У канцы 2022 года MOST запусціў Медыяшколу, каб дапамагчы беларусам зрабіць першыя крокі ў журналістыцы.

    Чытайце яшчэ: 

    Асуджаныя на працяглыя тэрміны белапанаўцы цяпер яшчэ і ў спісе “экстрэмістаў”

    Кого считают журналистом в Литве и какие права дает статус? Отвечают эксперты

    “Дзеля свабоды выказвання меркаванняў і перакананняў”. Кваліфікацыйны іспыт на “лаяльнасць” ад Мінінфармацыі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці