Міжнародная канферэнцыя па фрыланс-журналістыцы РЭГІСТРАЦЫЯ ДА 4 САКАВІКА
Аб’яднанне журналістаў-фрылансераў поўдня Швецыі Frilans Syd і Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзяць міжнародную канферэнцыю “Выклікі і перспектывы для фрыланс-журналістаў: Швецыя — Беларусь”.
Мерапрыемства пройдзе ў Мінску 12 сакавіка і збярэ прадстаўнікоў журналісцкай супольнасці з Беларусі і Швецыі.
Удзел у мерапрыемстве прымуць калегі са Швецыі. Для ўдзелу журналістам з Беларусі неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА ДА 4 САКАВІКА ЎКЛЮЧНА.
З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца да Андруся Клікунова adukacyja@baj.by
Аб’яднанне журналістаў-фрылансераў поўдня Швецыі “Frilans Syd” і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
Міжнародная канферэнцыя
“Выклікі і перспектывы для фрыланс-журналістаў: Швецыя – Беларусь”
Мінск, 12.03.2020
ПАПЯРЭДНЯЯ ПРАГРАМА
10.30 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў
10.45 – Уступнае слова. Прадстаўнікі кіраўніцтва Frilans Syd i ГА “БАЖ” (tbc)
11.00 – Сітуацыя з фрыланс-журналістыкай у Беларусі. Андрусь Клікуноў, сябра Рады ГА “БАЖ”, прадстаўнік БАЖ у экспертнай групе па фрыланс-журналістыцы Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (FREG)
11.20 – Прававыя рамкі працы і сацыяльныя гарантыі для журналістаў-фрылансераў Швецыі. Оса Ульсан, журналістка-фрылансер, медыя-экспертка, г. Мальмё
11.50 – Шляхі аб’яднання дзеля адвакатавання правоў журналістаў-фрылансераў Швецыі. Фрыланс-суполкі ў Шведскім саюзе журналістаў і незалежныя каворкінгі медыя-фрылансераў у Швецыі. Шэшцін Уэман Тарнэль (Kerstin Weman Thornell), журналістка-фрылансер, г. Мальмё
12.20 – Кава-паўза
12.45 – Фрыланс-журналістыка і дэмакратыя. Досвед Швецыі. Муа Скімуціс (Moa Skimutis), фрыланс-журналістка, сябра Праўлення Frilans Syd, г. Мальмё
13.15 – Фрыланс-журналістыка і дэмакратыя. Досвед Беларусі. Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук, Брэст
13.40 – Пытанні і адказы. Агульная дыскусія
14.00 – Падвядзенне вынікаў канферэнцыі. Заключнае слова