• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле штраф галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы» Ягору Марціновічу

    Сёння ў Мінскім гарадскім судзе разглядалі абскарджванне рашэння па адміністратыўнай справе супраць Ягора Марціновіча, галоўнага рэдактара "Нашай Нівы".

    Нагадаем, 28 верасня суд Заводскага раёна Мінска пакараў штрафам Ягора Марціновіча быццам бы за ўдзел у несанкцыяванай акцыі пратэсту (пратакол паводле арт. 23.34 КаАП). Уначы з 10 на 11 жніўня Марціновіча амапаўцы выцягнулі з машыны, закінулі ў аўтазак, збілі, ноч трымалі на зямлі каля Заводскага РУУС, а пасля перавезлі ў жодзінскую турму. Агулам ён тады правёў за кратамі паўтара сутак. Ягор тады ехаў забіраць сваю жонку, журналістку Tut.by Адар’ю Гуштын, што працавала цэлы вечар каля метро «Пушкінская», дзе ў той дзень адбываліся пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Сутычак і дэманстрацый у момант затрымання ўжо не было.

    Асобы з аўтаматамі, якія затрымлівалі, праігнаравалі журналісцкае пасведчанне Марціновіча. Машына засталася стаяць на праезнай частцы з адкрытымі дзвярыма. Выпадкова аўтамабіліст пабачыў яе, спыніўся і адбуксіраваў у суседні двор. Там яна прастаяла не замкнёнай амаль два дні. Нічога пры гэтым з яе не прапала.

    Больш за 36 гадзін на сям’я, ні калегі не ведалі, што здарылася з Марціновічам. Урэшце 12 жніўня ён знайшоўся ў ізалятары Жодзіна і яго адпусцілі. Яму сказалі, што адпускаюць па рашэнні міністра ўнутраных спраў Караева. Аўтамабілем МУС яго даставілі з Жодзіна ў Мінск.

    Сёння суддзя Максім Лапко не ўбачыў супярэчнасцяў у ранейшым рашэнні суда і пакінуў штраф у памеры 405 рублёў у сіле.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці