• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінскі абласны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту Сяргею Зенько і парталу Kraj.by

    6 ліпеня 2017 г. у Мінскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі журналіста партала Kraj.by Сяргея Зенько на рашэнне суда Маладзечанскага раёна па іску супрацоўніка ДАІ Івана Фёдарава аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Скарга засталася без задавальнення, рашэнне суда першай інстанцыі — без зменаў.

    Сяргей Зенько, фота Face­book

    На думку прадстаўніка адказчыка юрыста, які супрацоўнічае з ГА «БАЖ», Алега Мацкевіча судом першай інстанцыі былі дапушчаны значныя працэсуальныя парушэнні, якія прывялі да неправільнага вырашэння справы. У прыватнасці, не былі задаволены хадайніцтвы аб выкліку ў суд сведак з боку істца, спецыяліста, выпатрабаванні доказаў у выглядзе відэазапісаў, не былі даследаваны ўсе матэрыялы, якія знаходзіліся ў справе. Аб якасці суда першай інстанцыі сведчыць і той факт, што прадстаўніца ПУП “Новый подход” Святлана Цішко была дапучшана да ўдзелу ў працэсе без належным чынам аформленай даверанасці.

    Сяргей Зенько мае намер абскардзіць пастанову ў наглядным парадку. Таксама ён не выключае, што справа будзе даведзена да КПЧ ААН з прычыны парушанага права на справядлівы суд.

    Нагадаем, што згодна з рашэннем суда першай інстанцыі ад 22 мая 2017 г. іскавыя патрабаванні супрацоўніка ДАІ задаволены часткова. Суд абавязаў адказчыкаў па справе журналіста Сяргея Зенько і інфармацыйна-навінавы партал Kraj.by кампенсаваць салідарна маральную шкоду ў памеры 300 рублёў і судовыя выдаткі істца, а таксама абвергнуць звесткі, прызнаныя неадпаведнымі сапраўднасці і ганебнымі, шляхам публікацыі рэзалютыўнай часткі рашэння на сайце.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці