• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністр інфармацыі: Увядзенне ідэнтыфікацыі інтэрнэт-прастору болей цнатлівай не зрабіла

    Папраўкі ў закон аб СМІ, якія патрабавалі ідэнтыфікацыю каментатараў на форумах, працуюць, заявіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч у інтэрв'ю праграме «Тыдзень» тэлеканала СТБ.

    «Я лічу, што гэтая норма працуе. Па-першае, самі гаспадары інтэрнэт-прасторы, гаспадары пэўных рэсурсаў ведаюць характар зносін з тымі, хто выступае пад нікамі альбо пад сваім прозвішчам у якасці каментатараў. І гэта вельмі важна. І дзеля гэтага — можа быць, не ўсе чулі нас тады, некоторы час назад, — уводзілася гэта норма. Ёсць парушальнікі, але яны ў большай ступені нават не сярод каментатараў, а сярод тых, хто размяшчае наўмысна тую ці іншую інфармацыю, якая не адпавядае заканадаўству. І такія прыклады зносін з імі ёсць», — мяркуе міністр.

    Разам з тым ён лічыць, што больш цнатлівай інтэрнэт-прастору не зрабілі.

    «Я б так не сказаў, што стала меней абраз. Інтэрнэт-прастору болей цнатлівай новае заканадаўства не зрабіла. Але ў новым заканадаўстве — я гаварыў гэта перад прыняццем, перад вылучэннем гэтых ініцыятыў — дзяржава і мы як орган дзяржаўнага кіравання абазначылі сваю пазіцыю. Прычым, гэта пазіцыя не толькі наша, гэта пазіцыя здаровых сіл грамадства», — мяркуе Алесь Карлюкевіч.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці