• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністр: «Белсат» у цяперашнім выглядзе знікне, грошы пойдуць сірыйскім бежанцам

    Міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі расказаў у інтэрв'ю сайту Wpolityce.pl пра далейшыя перспектывы тэлеканала «Белсат».

    Вашчыкоўскі падкрэсліў, што пытанне не толькі ў сітуацыі з «Белсатам», паўстала пытанне рэформы TVP Polo­nia і эфектыўнасці замежнага вяшчання. Акрамя новага тэлепраекту, накіраванага на Беларусь, палякі таксама плануюць запусціць на англійскай мове канал, які будзе асвятляць падзеі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе.

    Вашчыкоўскі патлумачыў, што беларускія ўлады гатовыя дадаць тэлеканал TVP Polo­nia ў кабельныя сеткі: «Белсат транслюецца на працягу 10 гадоў, і яго ўплыў на рэальнасць сціплы. Альтэрнатыва ў тым, каб дазволіць перадаваць TVP Polo­nia для ўсёй тэрыторыі Беларусі».

    Новы праект будзе накіраваны на палякаў, якія жывуць у Беларусі, і тых, «хто хацеў бы валодаць польскай». З інтэрв’ю вынікае, што новы тэлеканал не будзе настолькі «апазіцыйным», але затое дасць беларусам магчымасць паглядзець як жыве сучасная Польшчы. «Малюнак варты тысячы словаў, — патлумачыў Вашчыкоўскі. — І беларусы будуць глядзець на Польшчу так, як палякі пры камунізме глядзелі на Захад».

    Канчатковае рашэнне аб стварэнні новай рэдакцыі будзе прынята ў бліжэйшыя дні. Але ж беларускую рэдакцыю звальняць пакуль ніхто не збіраецца — Агнешка Рымашэўская ўжо атрымала прапанову высокай пасады ў TVP Polo­nia, журналісты «Белсату» змогуць працягнуць працу на інтэрнэт-партале альбо рабіць сюжэты для новага канала.

    Вашчыкоўскі падкрэсліў, што Польшча мусіць ашчаджаць грошы, каб павялічваць дапамогу сірыйскіх бежанцаў, а таксама краінам Афрыкі і Азіі.

    Медыяэксперты пра “Белсат”: Гэта гвалт з асаблівым цынізмам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці