Міністр абароны Брытаніі падаў у адстаўку. 15 год таму ён паклаў руку на калена журналісткі
Міністр абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан падаў у адстаўку. Пра свой намер пакінуць пасаду Фэлан апавясціў прэм'ера Тэрэзу Мэй адпаведным лістом. Рашэнне пакінуць пасаду Фэлан патлумачыў сваімі непрыстойнымі паводзінамі ў мінулым.
«У апошнія дні з’явілася некалькі абвінавачванняў у адрас парламентарыяў, у тым ліку якія датычацца і маіх паводзінаў у мінулым. Многія з іх былі ілжывымі, але я згодны з тым, што ў мінулым я паводзіў сябе ніжэй за той узровень, які патрабуецца для Узброеных сіл краіны, якія я маю гонар прадстаўляць», — гаворыцца ў лісце.
«Я разважаў над сваім становішчам, і я цяпер пайду ў адстаўку з пасады міністра абароны», — напісаў Фэлан.
Аб якім канкрэтна ўчынку ідзе гаворка, у заяве Фэлана не ўдакладняецца. Раней на гэтым тыдні ён прыносіў прабачэнні за інцыдэнт, які меў месца 15 гадоў таму, нагадвае The Guardian. У прыватнасці, прабачэнні Фэлан прынятыя пасля таго, як брытанская журналістка Джулія Хартл-Бруер распавяла, як той паклаў ёй руку на калена.
Ці былі нейкія іншыя інцыдэнты, якія маглі паўплываць на рашэнне Фэлана аб адстаўцы, незразумела, дадае выданне.