• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанні за “РБ” дзяржаўным “Вожыку” і “Наш край”

    Пра гэта гаворыцца ў пісьмовым адказе міністэрства прэсаваму сакратару ГА “БАЖ” Барысу Гарэцкаму.

    Нагадаем, што ў лютым-сакавіку Мінінфармацыі вынесла афіцыйныя папярэджанні адразу шэрагу рэгіянальных недзяржаўных выданняў, звінаваціўшы іх у незаконным скарачэнні “РБ” замест “Рэспубліка Беларусь” у выходных дадзеных.

    Між тым, падобныя скарачэнні журналісты заўважылі і ў выданнях, заснавальнікамі якіх выступаюць дзяржаўныя органы ўлады. У сувязі з гэтым прэс-сакратар ГА “БАЖ” напісаў у Міністэрства інфармацыі ліст, каб даведацца, ці рэагавала ведамства на такія факты.

    Як вынікае з ліста намесніка міністра Уладзіміра Матусевіча, па стане на 16 сакавіка ў межах кантролю за выкананнем заканадаўства пісьмовыя папярэджанні вынесеныя часопісу “Вожык” і баранавіцкай газеце “Наш край”. Пра папярэджанне дзяржаўнай газеце «Рэспубліка», дзе таксама былі заўважаныя парушэнні, Міністэрства інфармацыі не паведамляе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці